Ян Сцыпіён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Сцыпіён

Герб «Сцыпіён»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1738
Род Сцыпіёны
Бацькі Андрэй Сцыпіён
Элеанора з Сухадольскіх
Жонка Тэрэза зь Юзэфовічаў-Глябіцкіх
Дзеці Юзэф, Ганна

Ян Сцыпіён (? — 1738) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі1720)[1].

Па бацьку валодаў Сукурчамі, Шчучынам і Балотнам у Лідзкім, Сякержынцамі ў Гарадзенскім, Бебраўцамі ў Мазырскім паветах. Ад маці ўспадкаваў Канюхі ў Ваўкавыскім павеце. Дзякуючы дзяржаўнай службе атрымаў вёскі Горні (1708) і Пуршчы (1711) на Лідчыне. У 1710 карыстаўся маёнткам Агінскіх Яшуны Віленскага павету. Трымаў Лідзкае1713) і Барцянскае1719) староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Сцыпіёнаў гербу ўласнага, сын Андрэя, падчашага гарадзенскага і харужага вендэнскага, і Элеаноры з Сухадольскіх. Меў брата Казімера.

Падтрымліваў Радзівілаў і Аўгуста Моцнага, за якога прагаласаваў на элекцыі ў 1697. У 1695 дзякуючы падтрымцы Яна Мікалая Радзівіла атрымаў урад лідзкага гродзкага пісара. У 1699 абіраўся дэпутатам у Галоўны Трыбунал17031704 ягоны маршалак). У 1704 спрабаваў заняць пасаду лідзкага земскага пісара, але атрымаў толькі месца падстолія. Нарэшце, у 1713, дзякуючы падтрымцы Міхала Антонія Радзівіла, атырмаў Лідзкае старосты, якое дагэтуль доўгі час належала Радзівілам.

Актыўна ўдзельнічаў палітыцы: скардзіўся на злоўжываньні расейскай арміі ў Лідзкім павеце (1710), выступаў супраць «царскай пратэкцыі» Рэчы Паспалітай (1716), прапаноўваў зьняць з усіх дзяржаўных пасадаў «дысыдэнтаў» — некаталікоў (1720). У 1719 кашталян віленскі Людвік Канстантын Пацей перадаў яму Барцянскае староства ў Лідзкім павеце. 7 лістапада 1720 атрымаў пасаду кашталяна смаленскага. Спробы ў 1732 заняць пасаду ваяводы смаленскага былі беспасьпяховымі.

У 1735 заснаваў у Балотна калегіюм піяраў, а ў 1738 у Канюхах — кляштар дамініканаў[2].

Ажаніўся з Тэрэзай, дачкой падстолія віцебскага і войскага полацкага Юрыя Юзафовіча-Глябіцкага. У шлюбе меў некалькі сыноў (паўналецьця дасягнуў толькі Юзэфа) і дачку Ганну.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў П. Сцыпіёны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 648.
  2. ^ Данскіх С. Шляхта італьянскага паходжаньня ў Лідскім павеце ВКЛ: пытаньні рэцэпцыі і асіміляцыі // «Герольд Litherland» № 17, 2006. С. 57—68.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]