Ян Тынбэрген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ян Тынбэрген

Ян Тынбэрген (па-нідэрляндзку: Jan Tinbergen; 12 красавіка 1903, Гаага — 9 чэрвеня 1994, тамака жа) — галяндзкі эканаміст.

Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы (1969) разам з Рагнарам Фрышам Тынбэрген атрымаў «за стварэньне і прымяненьне дынамічных мадэляў да аналізу эканамічных працэсаў».

Галяндзкі навуковец скончыў Лейдэнскі ўнівэрсытэт, доктар таго ж унівэрсытэту. Працаваў у Нідэрляндзкай эканамічнай школе (падразьдзяленьне ўнівэрсытэту Эразмус (Ратэрдам), дырэктарам Цэнтральнага бюро статыстыкі (Гаага). Прэзыдэнт Эканамэтрычнага таварыства (1947).