Ян III Дука Батац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ян III Дука Батац
грэц. Ιωάννης Γ΄ Δούκας Βατάτζης
Нікейскі імпэратар
John III Doukas Vatatzes.jpg
Нікейскі імпэратар
Папярэднік Тодар I Ляскары
Наступнік Тодар II Ляскары
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1192, Дыдымотыка, Бізантыйская імпэрыя
Памёр 3 лістапада 1254, Німфэй, Нікейская імпэрыя
Дынастыя Ляскарыды
Бацька Базыль Батац

Ян III Дука Батац (па-грэцку: Ιωάννης Γ΄ Δούκας Βατάτζης); каля 1192, Дыдымотыка, Бізантыйская імпэрыя — 3 лістапада 1254, Німфэй, Нікейская імпэрыя) — нікейскі імпэратар, які панаваў з 1221 па 1254 гады.

Паходзячы паводле жаночай лініі ад аднае з самых знакамітых сем’яў Бізантыі, Ян ажаніўся з дачкой Тодара I Ляскары, Ірынай. Як таленавіты кіраўнік і ваеначальнік, атрымаў верх над іншымі кандыдатамі на імпэратарскі сталец, то бок змагаючыся супраць братоў Тодара I. Валадараньне Яна прайшло ў клопатах пра аднаўленьне ранейшай Бізантыйскай імпэрыі. Вельмі важнае значэньне мела перамога Яна над лацінянамі пры Піманіёне ў 1224 годзе, вынікам якой было адабраньне ў Лацінскае імпэрыі ўсіх земляў, што ляжалі ў Азіі. Затым Янам ў кароткі час былі заваяваны Лесбас, Родас, Хіёс, Самас і Кос. Аднак у спробе авалодаць Кандыяй, а таксама пад сьценамі Канстантынопаля, Ян пацярпеў няўдачу.

Пакуль баўгарскім царом быў Іван II Асень, Ян дзейнічаў у зьвязе зь ім супраць лацінянаў, але пасьля сьмерці баўгарскага кіраўніка ў царстве ўзьніклі смуты, чым скарыстаўся Ян дзеля таго, каб набыць цэлы шэраг важных баўгарскіх гарадоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ян III Дука Батацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Иоанн III Дука Ватац // Рыжов К. В. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия. — М., 2001.