Ян X (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян X (папа рымскі)
па-лацінску: Ioannes PP. X
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 860
Памёр мерк. 929[1]
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[3]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік

Ян X (па-лацінску: Ioannes PP. X; 860, Тасыньяна929, Рым) — папа рымскі з сакавіка 914 году па травень 928 году. Папа пэрыяду порнакратыі.

Ян паходзіў з Эміліі-Раманьні, з гораду Тасыньяна. Атрымаўшы пасад дзякуючы інтрыгам куртызанкі Тэадоры Старэйшай, Ян здолеў аб’яднаць супраць арабаў італьянскіх князёў і Бэрэнгара I Фрыюльскага, атрымаў дапамогу з боку Бізантыі й ушчэнт разьбіў арабаў пры Гарыльяна ў чэрвені 915 году.

Пасьля сьмерці сваёй заступніцы ў 928 годзе, Ян сутыкнуўся зь ейнай дачкой, таксама куртызанкай Марозіяй. Імкнучыся да поўнага панаваньня ў Рыме, Марозія загадала свайму мужу Гвіда, маркграфу тасканскаму, заключыць Яна ў турму, дзе ён быў задушаны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян X (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Union List of Artist Names (анг.) — 2015.
  3. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.