Яп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адзін з астраўкоў атола Яп

Яп (саманазва) або япцы — мікранэзійскі народ, карэннае насельніцтва выспаў Яп. Колькасьць — 500 чал., паводле іншых зьвестак — 5 тыс. Па культуры блізкія бэлау (палау). Мова — яп. Распаўсюджаная таксама ангельская мова. Рэлігія — хрысьціянства, але моцныя і мясцовыя традыцыйныя культы.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па паходжаньні зьвязаныя з аўстранэзійскімі народамі, але шляхі расьсяленьня кожнага народа гэтай групы сапраўды не ўсталявана.

Прыналежнасьць мовы яп да мікранэзійскіх моў аспрэчваецца. Антрапалягічна і лінгвістычна яны больш зьвязаныя з меланэзійцамі. Прыкметна інданэзійскі ўплыў (ганчарства, ужываньне стралакідальных люлечак, шкляныя каралі у якасьці грошай). Заўважана, што яп і бэлау таксама бліжэй да філіпінцаў, чым да мікранэзійцаў.

Сацыяльная арганізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Япе няма агульнага правадыра, кожная выспа мае свайго. Было 8 акруг і 8 правадыроў. Грамадзтва дзялілася на патрылінейныя лініджы, якія дзяліліся на 2 строга эндагамныя касты. Правадыры выходзілі з шляхетных лініджэй. Шляхта жыла ў прыбярэжнай паласе і валодала зямлёй, самая нізкая каста — ва ўнутраных раёнах. На сыстэму патрылінейных родаў накладвалася сыстэма матрылінейных, але з кастамі яна зьвязаная не была. Былі мужчынскія і жаночыя зьвязы.

Культы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статуэтка з выспы Яп

Вера ў духаў, вядзьмарства, шанаваньне памерлых. На Япе ёсьць свая міталёгія. Вышэйшым богам зьяўляецца Еналаф, творца сьвету. Гэта — сын Леіран, гэта — маці сямі дзяцей. Аднойчы Еналаф і Ліамарар пасяліліся ў Гатсапаре (галоўнае сьвяцілішча). Сьвет япцы дзеляць на сем нябёсаў і зямлю (яр). Сем нябёсаў адпаведна засяляюць сам Еналаф (1), Луг, бог вайны (2), макане, гэта значыць душы памерлых (3), туфе, зоркі (4), пулу, месяц (5), яле, сонца (6), ураганы (7).

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Побыт япцаў мала адрозьніваецца ад агульнамікранэзійскага. Асноўныя заняткі — рыбалоўства, гадоўля ямса і таро, бананаў, будаўніцтва лодак, разьбярства па дрэве, пляценьне ветразяў, цыновак, адзежы. Адзежа — насьцегнавыя павязкі і спаднічкі. Халупы — агульнага тыпу — каркасныя з двухсхільным дахам да зямлі. Ежа — рыба, морапрадукты і таро (асноўны прадукт).

На Япе выкарыстоўваліся грошы, жамчужныя ракавіны, чарапахавыя панцыры, шкляныя каралі і гіганцкія каменныя колы (2 м у дыям.) Апошнія выраблялі на Палау і вывозілі на Яп.

Цікавы факт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самыя цяжкія манэты ў сьвеце — каменныя з выспы Яп у выглядзе кружэлак дыямэтар якіх дасягае трох мэтраў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Энциклопедия «Народы и религии мира», М.-1998.
  • М. Стингл По незнакомой Микронезии. Москва: изд-во «Наука», 1978, 272 с.