Яраслаўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Яраслаўская вобласьць
Ярославская область
Coat of arms of Yaroslavl Oblast.png
Flag of Yaroslavl Oblast.png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Яраслаўль
Улучае 17+3 раёнаў
Дата ўтварэньня 1936
Афіцыйныя мовы расейская мова
Насельніцтва (2010) 1 306 553[1]
Нацыянальны склад расейцы 95,15%
Плошча 36 400 км² (60-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшая кропка

 294 м
Месцазнаходжаньне Яраслаўскай вобласьці
Яраслаўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код аўтам. нумароў 76
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ярасла́ўская во́бласьць (па-расейску: Яросла́вская о́бласть) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, які разьмешчаны ў цэнтры Рускай раўніны, у Волгі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Яраслаўль. Гістарычна вобласьці папярэднічала Яраслаўская губэрня, заснаваная у 1777 гождзе. Вобласьць была створаная ў 1936 годзе. Рэльеф вобласьці пераважна раўнінны.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яраслаўская вобласьць разьмешчана на поўначы эўрапейскай часткі Расеі, у цэнтры Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Мяжуе з Уладзімерскай, Валагодзкай, Іванаўскай, Кастрамской, Маскоўскай, Цьвярской абласьцямі. Адлегласьць ад абласнога цэнтра да Масквы складае 282 км.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат, у сілу геаграфічнага становішча ёсьць умерана-кантынэнтальны[2]. Лета — адносна цёплае, кароткае; зіма — умерана халодная, працяглая.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уся тэрыторыя вобласьці ставіцца да басэйна адной з найбуйнейшых рэкаў Расеі — Волгі, якая злучае рэгіёны Балтыйскага, Белага, Касьпійскага, Чорнага й Азоўскага мораў, ейная працягласьць на тэрыторыі вобласьці складае 340 км. Волга зарэгулюецца плацінай і стала практычна ланцугом вадасховішчаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У другой палове I тысячагодзьдзя н. э. тэрыторыя краю засяляецца фіна-вугорскім народам мера. У IXX стагодзьдзі Верхняе Паволжжа пачынае мірна засяляцца славянамі, гэта былі прадстаўнікі ільменскіх славенаў і крывічоў, яны паступова зьмешваліся зь меранамі. Першым з гарадоў, які ўзьнік на тэрыторыі краю, быў разьмешчаны на возеры Нера Растоў, які згадваецца ў летапісе ўжо ў 862 годзе. Сюды кіеўскія князі пасылалі князя альбо намесьніка, які кіраваў ўсёй Паўночна-ўсходняй Русьсю. У 991 годзе была заснавана Растоўская япархія — адна з найстарэйшых на Русі. Не пазней 1010 году растоўскі князь Яраслаў Уладзімеравіч заснаваў на Волзе горад Яраслаўль. У пачатку XIII стагодзьдзя на ўдзельныя княства распалася й Паўночна-Ўсходняя Русь; асноўнымі княствамі на тэрыторыі сучаснай Яраслаўскай вобласьці былі Пераслаўскае (11751302), Растоўскае (12071474), Угліцкае (12161605) і Яраслаўскае (12181471), якія паступова раздрабіліся на яшчэ больш дробныя ўдзелы. У лютым 1238 году Паўночна-Ўсходняя Русь была спустошана падчас татара-мангольскага нашэсьця.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2010 году колькасьць насельніцтва складае 1 272 468 чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва — 35,9 чал. на км² (2010), доля гарадзкога насельніцтва — 81,8% (2009). Нацыянальны склад: расейцы (95,15%), украінцы (1%), татары (0,45%) і іншыя.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яраслаўская вобласьць уваходзіць у лік найбольш разьвітых у прамысловым дачыненьні да рэгіёнаў краіны. Каля 300 яраслаўскіх прадпрыемстваў маюць фэдэральны значэньне й зьяўляюцца лідэрамі ў сваіх галінах. Асноўныя мінэральна-сыравінныя рэсурсы вобласці ёсьць кварцавы пясок, жвір, торф, мінэральныя воды, вапнавыя туфы, тонкія істужачныя гліны, мінэральныя фарбы. Вядучымі галінамі прамысловасьці вобласьці зьяўляюцца машынабудаваньне й мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная й нафтахімічная прамысловасьць[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
  2. ^ Регионы: Ярославская область. Рейтинговое агентство "Эксперт РА"
  3. ^ Ярославская область. Сайт Председателя Правительства Российской Федерации

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Яраслаўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў