Ясакар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ясакар
Таполя чорная (Populus nigra)
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадВербакветныя
СямействаВярбовыя
РодТаполя
ВідТаполя чорная
Бінамінальная намэнклятура
Populus nigra L., 1753
 [[wikispecies:Populus nigra L., 1753|Ясакар на Віківідах]]
ITIS 22468 ·

Ясакар, таполя чорная (Populus nigra) — лістападнае дрэва роду таполя сямейства вярбовых.

Дрэвы вышынёй да 30—35 м. Крона разгалістая, кара сьветла-шэрая, у ствалах дрэваў амаль чорная. Лісьце на доўгіх, сьціснутых чараньках, яйкападобна-трохкутнае або рамбічнае. Кветкі ў каташках. Плод — каробачка.

Ясакар — хуткарослая, марозаўстойлівая парода. Жыве да 300 гадоў.

Пашырана пераважна на поўдні Беларусі. Расьце па берагах рэк, азёр, старыц. Часта вырошчваецца як дэкаратыўная расьліна. Цьвіце ў красавіку.

Пупыршкі выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне, драўніна прыдатна для будаўніцтва.