Яфім Раманенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яфім Раманенка
Дата нараджэньня 1898
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1971
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Яфі́м Мікі́тавіч Раманенка (1898, Карма, Магілёўская губэрня — 1971) — дырэктар БДІНГ у 1944—1949 роках.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь сям’і селяніна. Навучаўся ў духоўнай сэмінарыі Магілёва. Сябар ВКП(б) ад 1919. У гады Грамадзянскае вайны ваяваў на Заходнім фронце. У пэрыяд змаганьня з басмачамі — камісар 98 стралковага палка Туркмэнскага фронту. Пасьля Грамадзянскай вайны працаваў выкладчыкам аб’яднанае Беларускае ваеннае школы.

У 1932 скончыў Плянава-эканамічны інстытут і на працягу двух гадоў працаваў у Дзяржпляне БССР. У 19341941 — старэйшы выкладчык палітэканоміі й дэкан плянавага факультэту.

У гады Вялікае Айчыннае вайны працаваў настаўнікам гісторыі ў адной з школаў Саратаўскае вобласьці, лектарам ЦК КПБ. У 19441949 дырэктар БДІНГ. Затым 10 гадоў на выкладчыцкай працы (старэйшы выкладчык, загадчык катэдры) у інстытуце. У 1959 сышоў на пэнсію, працягваючы працаваць выкладчыкам катэдры палітэканоміі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]