Яўген Абрамовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Абрамовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 верасьня 1995(1995-09-17)[1] (28 гадоў)
Рост 184 см
Вага 80 кг[3]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Тарпэда-БелАЗ 0 (0)
2018 Смалявічы 7 (0)
2019 Смалявічы 16 (0)
2020 Арсэнал Койданаў 18 (0)
2021—4 Тарпэда-БелАЗ 25 (0)
2022 Арсэнал Койданаў 29 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 кастрычніка 2023.

Яўген Абрамовіч (нарадзіўся 17 верасьня 1995 году) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2015 году пачаў выступаць за дубль жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», дзе гуляў на цягам паўчварта гадоў. Прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасьці трэцяга брамніка, аднак гэтак і не дэбютаваў за яе.

У жніўні 2018 году на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[4]. 7 кастрычніка 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць менскага «Дынама» (0:2). У далейшым пачаў рэгулярна зьяўляцца ў стартавым складзе каманды. У сьнежні 2018 году падоўжыў пагаднеьнне з «Смалявічамі»[5]. Сэзон 2019 году пачынаў першым брамнікам, але зь верасьня перастаў зьяўляцца на полі. У студзені 2020 году адышоў з клюбу[6].

З пачатку 2020 году трэнаваўся з койданаўскім «Арсэналам» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[7]. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2021 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[8]. Быў другім брамнікам каманды, у сэзоне 2021 году згуляў толькі два матчы. У студзені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Арсэнал», вярнуўшыся ў каманду[9]. У сэзоне 2022 году зноў замацаваўся ў якасьці галоўнага брамніка ў Найвышэйшай лізе.

У сьнежні 2022 году па вяртаньні з арэнды рыхтаваўся да першынства з жодзінцамі[10]. У студзені 2023 году падпісаў новы кантракт з клюбам[11]. У сэзоне 2023 году быў асноўным брамнікам жодзінцаў. У лістападзе 2023 году падоўжыў пагадненьне да сканчэньня 2025 году[12].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Смалявічы 2018 Найвышэйшая ліга 7 –12

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Evgeni Abramovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://torpedo-belaz.by/team/osnovnoy-sostav/abramovich-evgeniy/
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_abramovich/
  4. ^ «Торпедо-БелАЗ» отдало голкипера Абрамовича в аренду «Смолевичам» (рас.)
  5. ^ Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича (рас.) Праверана 2023-11-23 г.
  6. ^ «Смолевичи» вышли из отпуска! (рас.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (2020-01-10). Праверана 2023-11-23 г.
  7. ^ Вратарь Абрамович подписал контракт с "Арсеналом" (рас.) Праверана 2023-11-23 г.
  8. ^ Вратарь Абрамович сменил "Арсенал" на "Торпедо-БелАЗ" (рас.) Праверана 2023-11-23 г.
  9. ^ "Торпедо-БелАЗ" отдало Абрамовича в аренду "Арсеналу" (рас.) Праверана 2023-11-23 г.
  10. ^ Футбол. Евгений Абрамович вернулся в жодинское "Торпедо-БелАЗ" из дзержинского "Арсенала" (рас.) Праверана 2022-12-19 г. Архіўная копія ад 19 снежня 2022 г.
  11. ^ Евгений Абрамович заключил новый контракт с "Торпедо-БелАЗ" (рас.) Праверана 2023-11-23 г.
  12. ^ Евгений Абрамович продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (рас.) Праверана 2023-11-23 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]