Яўген Ворсін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Ворсін
Евгений Ворсин
Старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі
18 сакавіка 2010 — 22 кастрычніка 2014
Папярэднік: Уладзімер Навумаў
Наступнік: Ігар Рачкоўскі
Міністар спорту і турызму Беларусі
красавік 1999 — 23 студзеня 2003
Папярэднік: Мікалай Ананьеў
Наступнік: Юры Сівакоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1948(1948)
Ульянаўск
Адукацыя:
Узнагароды:

Яўге́н Мікала́евіч Во́рсін (па-расейску: Евгений Николаевич Ворсин; нарадзіўся ў 1948 годзе, Ульянаўск, РСФСР, СССР) — беларускі палітычны і спартовы дзяяч, кіраўнік Фэдэрацыі хакею Беларусі (2010—2014). Заслужаны трэнэр БССР[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў у хакей зь мячом за ўльянаўскі клюб «Волга», працаваў вучнем сьлесара на машынабудаўнічым заводзе Ўльянаўску, сьлесарам будаўніча-мантажнае ўправы ў Апатытах. Адслужыўшы ў войску, скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізкультуры[2] (1971).

Выступаў за хакейныя клюбы «СКІФ Менск» у чэмпіянаце БССР і «Тарпэда Менск» у другой лізе чэмпіянату СССР.

Працаваў старшым трэнэрам у аддзеле футболу Спорткамітэту БССР, загадчыкам спортуправы Міністэрства адукацыі Беларусі. У 1999—2003 — міністар спорту і турызму Беларусі[3]. Пасьля — у структурах СНД і ЭўрАзЭС, намесьнік генэральнага сакратара ЭўрАзЭС[4] у Маскве.

18 сакавіка 2010 быў абраны старшынём Фэдэрацыі хакею Беларусі[4]. Падчас знаходжаньня Ворсіна на пасадзе ФХРБ дабілася ад арганізатараў чэмпіянату сьвету-2013 у Швэцыі забароны выкарыстаньня на трыбунах бел-чырвона-белых сьцягоў[5], сам кіраўнік фэдэрацыі назваў заўзятараў, якія прынесьлі сьцяг на матч, «неадэкватнымі»[6]. Таксама ў 2013 годзе быў прыняты падпісаны Ворсіным новы рэглямэнт чэмпіянату Беларусі па хакеі, якім хакеістам было забаронена карыстацца беларускай мовай на спартовай форме[7][8].

Зьяўляўся кіраўніком Дырэкцыі па правядзеньні чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай-2014[9].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • дзьве граматы Вярхоўнага Савету БССР[3]
  • Заслужаны трэнэр БССР

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Владимир Бережков. (24 лютага 2010) Новым председателем Федерации хоккея может стать Евгений Ворсин (рас.) Хоккей. ПрессболПраверана 27 жніўня 2014 г.
  2. ^ Віталь Гарбузаў. Яўген Ворсін: «Я сёння не той, што ўчора» // Народная Воля. — 22 сакавіка 2010. — № 44-45 (3174-3175).
  3. ^ а б Ворсин Евгений Николаевич (рас.) Пресс-досье. Информационно-образовательный портал Bymedia.net. Праверана 27 жніўня 2014 г.
  4. ^ а б Яўген Ворсін абраны старшынём Федэрацыі хакея Беларусі // Наша Ніва, 18 сакавіка 2014 г. Праверана 27 жніўня 2014 г.
  5. ^ Афіцыйна: Бел-чырвоны сьцяг пад забаронай на швэдзкай арэне Палітыка. Радыё «Свабода» (4 траўня 2013). Праверана 27 жніўня 2014 г.
  6. ^ Яўген Валошын. (4 траўня 2013) Ворсін: Людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі проста неадэкватныя. Эўрарадыё. — Яны стаялі і незразумела што крычалі. І якія дзеяньні ў іх выклікалі захапленьне — незразумела. Проста неадэкватныя людзі. Я не лічу, што гэта заўзятары, мяркую, што ніхто на іх увагі не зьвяртаў.. Праверана 27 жніўня 2014 г.
  7. ^ Алесь Ляўчук. (4 верасьня 2013) На чэмпіянаце Беларусі па хакеі забаранілі пісаць па-беларуску. БелсатПраверана 27 жніўня 2014 г.
  8. ^ Яўген Валошын. (4 верасьня 2013) Яўген Ворсін пра беларускую мову: Дык што, мы на ўсіх павінны арыентавацца?. ЭўрарадыёПраверана 27 жніўня 2014 г.
  9. ^ Яўген Ворсін: Правядзеньне ЧС па хакеі абышлося ў 8-10 мільёнаў эўра Людзі. Радыё «Свабода» (27 траўня 2014). Праверана 27 жніўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]