Яўген Крыжаноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Крыжаноўскі
Яўген Анатольевіч Крыжаноўскі
Яўген Крыжаноўскі (2017)
Род дзейнасьці актор, рэжысэр, грамадзкі дзяяч, літаратар
Дата нараджэньня 6 чэрвеня 1955(1955-06-06) (68 гадоў)
Месца нараджэньня Мікалаеў, УССР
Занятак актор
Узнагароды
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Яўген Крыжаноўскі (нар. 6 чэрвеня 1955, Мікалаеў, УССР) — актор і галоўны рэжысэр Менскага тэатру сатыры і гумару «Хрыстафор».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Мікалаеве (УССР). Скончыў школу ў Казельску (РСФСР) у 1972 годзе. Пасьля правалу ў маскоўскія тэатральныя вучэльні год працаваў у Тульскім драматычным тэатры працоўным сцэны. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на акторскае аддзяленьне. У 1977 годзе быў прыняты ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1986 годзе стварыў тэатар сатыры і гумару «Хрыстафор». Згуляў больш за 30 вялікіх і галоўных роляў.

3 кастрычніка 2008 году Яўген Крыжаноўскі прызначаны намесьнікам старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) і кіраўніком кіраваньня агітацыі і прапаганды. Такое рашэньне прынята на пашыраным паседжаньні Вышэйшай рады і Цэнтральнага камітэту ЛДП.

Фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька, Анатоль Іванавіч Крыжаноўскі — вайсковец (цяпер на пэнсіі). Маці, Кацярына Рыгораўна Крыжаноўская — мэдсястра (цяпер на пэнсіі). Тры дачкі: Кацярына, Вера, Жэня.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]