.укр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
.укр
Уведзены 19 сакавіка 2013 (11 гадоў таму)
Тып дамэну Нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню
Статус Дзейны
Рэгістратар Украінскі сеткавы інфармацыйны цэнтар(uk) (УСІЦ)
Арганізатар УСІЦ
Прызначэньне Для ўкраінскіх арганізацыяў
Выкарыстаньне Ва Ўкраіне
Абмежаваньні рэгістрацыі Толькі кірыліца
Дакумэнты Палажэньне пра акрэдытацыю рэгістратараў
Разьвязаньне спрэчак Правілы рэгістрацыі і карыстаньня
Вэб-старонка уміц.укр

.укр — кірылічны нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Ўкраіны, створаны ў сакавіку 2013 году.

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 лістапада 2009 г. Украінскі сеткавы інфармацыйны цэнтар на даручэньне ўрада Ўкраіны падаў у Сеціўнае таварыства па надаваньні імёнаў і нумароў (СТНІН; м. Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША) заяўку на дамэн «.укр». 1 сакавіка 2011 г. СТНІН (анг. ICANN) абвясьціла аб пасьпяховым завяршэньні разгляду заяўкі на новы дамэн.

28 лютага 2013 г. савет дырэктараў СТНІН (анг. ICANN) ухваліў запыт на дэлегаваньне для Ўкраіны кірылічнага дамэна верхняга ўзроўню .УКР. 19 сакавіка 2013 г. Міністэрства гандлю ЗША зацьвердзіла пастанову СТНІН (анг. ICANN), што дазволіла стварыць у каранёвых сэрвэрах дамэнных імёнаў Інтэрнэт адпаведны запіс аб дамэне .УКР. Першымі зарэгістраванымі дамэнамі сталі уміц.укр, усиц.укр, тест.укр.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

.укр узьнікненьне