.40 S&W

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
.40 Smith & Wesson

Тып патрона: Пісталетны патрон
Краіна-вытворца: Сьцяг ЗША ЗША
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня: 1990
Вытворца: Сьцяг Расеі ТПЗ
Гады вытворчасьці: з 1990
Характарыстыкі:
Даўжыня патрона, мм: 28,8
Сапраўдны калібр кулі, мм: 10,2
Маса кулі, г: 8,7…13
Дыямэтар шыі набойніцы, мм: 10,7
Дыямэтар пляча набойніцы, мм: 10,7
Дыямэтар асновы набойніцы, мм: 10,8
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: 305…360
Энэргія кулі, Дж: 560…790
Даўжыня выпрабавальнага ствала, мм: 102


.40 S&W (.40 Smith & Wesson, 10×22 мм Сьміт і Весан) — распаўсюджаны пісталетны патрон амэрыканскага паходжаньня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распрацоўка патрона была пачатая вядомай амэрыканскай зброевай фірмай Smith & Wesson у 1986 годзе па замове ФБР. Непасрэднай падставай да пачатку працы паслужыў інцыдэнт, калі ў перастрэлцы ў Маямі два супрацоўніка ФБР загінулі з-за недастатковай магутнасьці іх штатных рэвальвераў пад 9-мм патрон. Заказчык паставіў задачу стварыць боепрыпас, які забясьпечваў бы досыць кучную стральбу, але меў бы большую магутнасьць, чым у 9-мм патронаў. Акрамя таго, заказчыкі лічылі важным забясьпечыць, каб куля рабіла пры трапленьні па цэлі таксама і магутнае спыняючае дзеяньне. Пры гэтым неабходна было спалучаць гэта ўсё зь мінімальна магчымай аддачай.

Калібр 0,40 цалі (10,2 мм) быў прапанаваны для гэтай мэты адным з супрацоўнікаў ФБР, які валодаў уласнай зброяй пад патрон 10 мм Auto. Гэты супрацоўнік прапанаваў паменшыць магутнасьць патрону 10 мм Auto, якая была занадта высокая і вельмі адмоўна ўплывала на трапнасьць стральбы.

Канструктары пайшлі па дадзеным шляху, пакінуўшы калібр 10,2 мм, як у 10 мм Auto, але паменшыўшы даўжыню гільзы з 25,2 да 21,6 мм. Кулі ў новым патроне выкарыстоўваліся тыя жа, што і ў 10 мм Auto, хоць ФБР зьлічыла магчымым ужываць у якасьці стандартных лягчэйшыя кулі. У выніку атрымаўся патрон, блізкі па характарыстыках да вядомага .45 АСР, але зь меншай аддачай.

У сэрыю патрон .40 S&W пайшоў у 1990 годзе. Практычна адначасова фірма Smith & Wesson пачала сэрыйны выпуск і пісталетаў пад гэты боепрыпас.

Схема патрона .40 S&W

.40 S&Wсховішча мультымэдыйных матэрыялаў