.es

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
.es
Уведзены 1988
Тып дамэну нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню
Статус дзейны
Рэгістратар ESNIC
Арганізатар Red.es
Прызначэньне Арганізацыі, якія маюць дачыненне да Гішпаніі
Выкарыстаньне Вельмі папулярны ў Гішпаніі
Абмежаваньні рэгістрацыі Для дамэнаў другога ўзроўню ў 2005 уведзеная вольная рэгістрацыя, аднак ёсьць абмежаваньні на вызначаныя паддамэны
Структура Дапушчальная рэгістрацыя дамэнаў другога ўзроўню, а таксама трэцяга ўзроўню ў некаторых паддамэнах другога ўзроўню
Дакумэнты Умовы рэгістрацыі
Разьвязаньне спрэчак Адсутнічае
Вэб-старонка nic.es

.esнацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Гішпаніі. Кіруецца Гішпанскім сеткавым інфармацыйным цэнтрам.

У зоне .es дазволеная рэгістрацыя дамэнаў другога ўзроўню, а таксама трэцяга ўзроўню ў некаторых дамэнах другога ўзроўню. На рэгістрацыю дамэнаў трэцяга ўзроўню накладзеныя абмежаваньні, якія залежаць ад дамэна другога ўзроўню. Да 2005 году існавалі правілы, якія абмяжоўвалі рэгістрацыю дамэнаў другога ўзроўню, напрыклад, патрабавалася, каб той, хто рэгіструецца, меў дачыненьне да Гішпаніі. Аднак у 2005 годзе пачаўся многаэтапны працэс адмены гэтых абмежаваньняў, па завяршэньні якога (да канца 2005 году) рэгістрацыя дамэнаў у зоне .es будзе адкрытая для ўсіх жадаючых.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]