1-ы полк пярэдняй варты ЯКМці Вялікага Княства Літоўскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

1-ы полк пярэдняй варты ЯКМці Вялікага Княства Літоўскага — коннае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай.

Утвораны ў 1776 зь лёгкіх харугваў пад назвай уланаў, пазьней уключаны ў склад расейскай арміі пад назвай літоўска-татарскага полку.

Месцазнаходжаньне: Анікшты, Рэчыца (1789), Халопенічы (1790), Відзы.

Яго жаўнеры бралі ўдзел у бітвах пад Опсай (22 траўня 1792), Мсьцібавам (10 ліпеня) і Войшкамі (14 ліпеня).

Палкоўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мустафа Бараноўскі, 12 лістапада 1746 (1785)
  • Міхал Кіркор (1792)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.