1 грыўна (манэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
1 гривня
Украіна
Намінал 1 грыўна
Маса
Дыямэтар 26 мм
Таўшчыня 1,85 мм
Гурт гладкі з надпісам «адна грыўна»
Мэтал Латунь
алюмінавая бронза
Авэрс (I тып)
Два пшанічныя каласы, герб Украіны
Дата стварэньня 1995—1996, 2001—2003, 2013
Пазначэньне наміналу, дэкаратыўны малюнак, герб Украіны
Дата стварэньня 2004—2006, 2008, 2010—2013
Рэвэрс (I тып)
Гронка каліны, пазначэньне наміналу
Уладзімер Сьвятаславіч

Манэ́та наміна́лам 1 гры́ўна (па-ўкраінску: 1 гривня) — сэрыя ўкраінскіх манэтаў масавага выпуску, выкарыстоўваных у паўсядзённым грашовым звароце. Манэты ўсіх выпускаў зьяўляюцца дзейным аплатным сродкам Украіны, абавязковыя да прыёму па намінальным кошце бяз колькасных абмежаваньняў.

Манэты звычайных выпускаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адна грыўна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыямэтар 26,0 мм, таўшчыня — 1,85 мм, маса — 7,10 г (1995, 1996, 2002), латунь (гады біцьця: 1995, 1996), або 6,9 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2001, 2002, 2003, 2013).

Мастак Васіль Лапата.

На пярэднім баку (авэрсе) манэты ў цэнтры выяўлены малы дзяржаўны герб Украіны, апраўлены з абодвух бакоў арнамэнтам з двух дубовых лісткоў і двух каласкоў — кожны з трыма асьцюкамі. Над гербам зьмешчаны надпіс «Україна», а пад ім — рок біцьця манэты і лягатып мынцы Нацыянальнага банку Ўкраіны. Па пэрымэтры — выпуклы кант. Малюнак і надпісы — рэльефныя.

На адваротным баку (рэвэрсе) манэты ў цэнтры лічбаю «1» і надпісам пад ёю «ГРИВНЯ» пазначаны намінал манэты. З абодвух бакоў ад лічбы «1» сымэтрычна разьмешчаны арнамэнт са стылізаванае выявы галінак. Па пэрымэтры — выпуклы кант. Малюнак і надпісы — рэльефныя.

Па гурце манэты выціснутыя надпісы «ОДНА ГРИВНЯ» і год біцьця, аддзеленыя адзін ад аднаго выціснутымі кропкамі.

«Уладзімер Вялікі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата ўвядзеньня ў зварот — 25 кастрычніка 2004 року. Дыямэтар 26,0 мм, таўшчыня — 1,85 мм, вага — 6,8 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2004—2006, 2008, 2010—2013).

Мастак і скульптар — Уладзімер Дзям’яненка.

Прысьвечаная вялікаму князю кіеўскаму Ўладзімеру Вялікаму, дзяржаўнаму дзеячу, за пэрыяд праўленьня якога завяршылася фармаваньне старажытнарускай дзяржавы і ўведзенае хрысьціянства як дзяржаўнай рэлігіі.

На авэрсе манэты ўверсе адлюстраваны малы дзяржаўны герб Украіны, унізе — год біцьця — 2004, у акаймоўцы старажытнарускага арнамэнту ў тры шэрагі надпісы: «УКРАЇНА / 1 / ГРИВНЯ», а таксама лягатып мынцы Нацыянальнага банку Ўкраіны.

На рэвэрсе разьмешчаная выява князя Ўладзімера, які трымае ў правай руцэ крыж, а ў левай — стылізаваную выяву Дзесяціннай царквы, а таксама кругавы надпіс: «ВОЛОДИМИР ВЕЛИКИЙ».

Юбілейныя манэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«60 гадоў вызваленьня Ўкраіны ад фашысцкіх захопнікаў»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата ўвядзеньня манэты ў зварот — 25 кастрычніка 2004 року.

Дыямэтар 26,0 мм, таўшчыня — 1,85 мм, вага — 6,8 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2004).

Мастакі і скульптары — Уладзімер Дзям’яненка, Раман Чайкоўскі.

Манэта прысьвечаная 60-й гадавіне вызваленьня Ўкраіны ад фашысцкіх захопнікаў, удзельнікам баявых дзеяў 1941—1945 рр., вэтэранам працоўнага фронту і памяці палеглых у барацьбе з фашызмам.

На авэрсе манэты ўверсе выяўлены малы дзяржаўны герб Украіны, унізе — год біцьця — 2004, у акаймоўцы старажытнарускага арнамэнту ў тры шэрагі надпісы: «УКРАЇНА / 1 / ГРИВНЯ», а таксама лягатып мынцы Нацыянальнага банку Ўкраіны.

На рэвэрсе надпіс «60 років визволення України від фашистських загарбників» ды ілюстрацыя лацкану сьпінжаку вэтэрана нямецка-савецкай вайны з узнагародамі: ордэн Славы, мэдалі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За абарону Кіеву» і да т. п.

«60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 рокаў»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата ўвядзеньня манэты ў абарот — 28 красавіка 2005 року.

Дыямэтар 26,0 мм, таўшчыня — 1,85 мм, вага — 6,8 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2005).

Мастакі і скульптары — Уладзімер Дзям’яненка (авэрс), Уладзімер Атаманчук (рэвэрс).

Манэта прысьвечаная 60-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне[1].

На авэрсе манэты ўверсе выяўлены малы дзяржаўны герб Украіны, унізе — год біцьця — 2005, у акаймоўцы старажытнарускага арнамэнту ў тры шэрагі надпісы: «УКРАЇНА/ 1/ ГРИВНЯ», а таксама лягатып мынцы Нацыянальнага банку Ўкраіны.

На рэвэрсе ў частцы сэгмэнту, абмежаванага трыма прамянямі пражэктараў, паказаныя жаўнеры, якія вяртаюцца з фронту. Зьлева разьмешчаны надпіс «60/ РОКІВ/ ПЕРЕМОГИ/ У ВЕЛИКІЙ/ ВІТЧИЗНЯНІЙ/ ВІЙНІ/ 1941—1945».

«65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 рокаў»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата ўвядзеньня манэты ў абарот — 28 красавіка 2010 року.

Дыямэтар 26,0 мм, таўшчыня — 1,85 мм, вага — 6,8 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2010).

Мастак і скульптар — Уладзімер Дзям’яненка.

Манэта прысьвечаная 65-й гадавіне вызваленьня Ўкраіны і сьвету ад фашызму, удзельнікам баявых дзеяў 1941—1945 рокаў, памяці палеглых у барацьбе з фашызмам і вэтэранам працоўнага фронту.

На авэрсе манэты ўверсе выяўлены малы дзяржаўны герб Украіны, унізе — год біцьця — 2010, у акаймоўцы старажытнарускага арнамэнту ў тры шэрагі надпісы: «УКРАЇНА /1/ ГРИВНЯ», а таксама лягатып мынцы Нацыянальнага банку Ўкраіны.

На рэвэрсе манэты ўверсе выяўлены ордэн Айчыннай вайны, з абодвух бакоў ад яго — даты 1945—2010, усярэдзіне — надпісы: «65 РОКІВ/ ПЕРЕМОГИ», пад якімі намаляваныя георгіеўская стужка і два гвазьдзікі каля Вечнага вагню.

«Фінальны турнір чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 р.»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата ўвядзеньня манэты ў абарот — 1 сакавіка 2012 року[2].

Дыямэтар 26,0 мм, таўшчыня — 1,85 мм, вага — 6,8 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2012). Наклад манэты — 5 млн шт.

Мастак — Уладзімер Дзям’яненка; скульптар авэрсу — Уладзімер Дзям’яненка, рэвэрсу — Сьвятаслаў Іваненка.

Манэта прысьвечаная фінальнаму турніру чэмпіянату Эўропы па футболе, які праводзіўся ва Ўкраіне і Польшчы. Манэта ёсьць афіцыйнаю ліцэнзаванаю прадукцыяй УЭФА Эўра 2012™.

На авэрсе манэты ўверсе выяўлены малы дзяржаўны герб Украіны, унізе — год біцьця — 2012, у акаймоўцы старажытнарускага арнамэнту ў тры шэрагі надпісы: «УКРАЇНА /1/ ГРИВНЯ», а таксама лягатып банкнотна-манэтнага двару Нацыянальнага банку Ўкраіны.

На рэвэрсе надпіс па акружыне «ФІНАЛЬНИЙ ТУРНІР ЧЕМПІОНАТУ ЄВРОПИ З ФУТБОЛУ 2012 р.», у цэнтры — лягатып Эўра-2012, пад якім надпісы: «UEFA/EURO 2012™/POLAND-UKRAINE».

Інвэстыцыйныя манэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Архістратыг Міхаіл»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 сьнежня 2011 року Нацыянальны банк Украіны ўвёў у абарот інвэстыцыйныя манэты «Архістратыг Міхаіл».

Манэта вырабленая з срэбра — Ag 999,9; маса каштоўнага мэталу ў чыстым выглядзе 1 тройская унцыя; дыямэтар 38,6 мм; таўшчыня манэты з гуртам 3,0 мм; гурт манэты «рыфлёны»; катэгорыя якасьці біцьця «анцыркулэйтэд». Наклад манэты з годам біцьця 2011 — 10 000 шт., 2012 — 20 000 шт., 2013 — 24 500 шт.[3]

На авэрсе манэты разьмешчаныя: уверсе малы дзяржаўны герб Украіны і надпіс паўколам «НАЦІОНАЛЬНИЙ БАНК УКРАЇНИ», у цэнтры ў васьмікутным картушы на шчыце выяўленая эмблема Нацыянальнага банку Ўкраіны — алегарычныя фігуры грыфонаў, між якімі — грыўна — грашова-вагавая адзінка Кіеўскай Русі. Акрамя таго, на авэрсе разьмешчаны намінал манэты, год біцьця і пазначэньне мэталу, ягонае пробы і масы ў чыстым выглядзе.

На рэвэрсе манэты выяўлены Архістратыг Міхаіл — арханёл, адзін зь біблійных пэрсанажаў, пераможца зла, заступнік вояў, што змагаюцца за добрую справу; па коле разьмешчаны надпіс «ЗА НАС І ДУШІ ПРАВЕДНИХ, І СИЛА АРХІСТРАТИГА МИХАЇЛА» (радкі з паэмы Т. Р. Шаўчэнкі «Гайдамакі»).

Выпускі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У табліцы пазначаныя наклады абаротных манэтаў 1 грыўна 1992—2009 рокаў біцьця[4].

Мынцы Луганскага й Італіі

Рок Наклад
1992 (іт.)
1992 (луг.)

150 шт*
1995 52 тыс.
1996 1 млн
1992-96 1 052 млн***

Кіеўская мынца

Рок Наклад
2001 100
2002 50 млн
2003 50 млн
2004 15 млн
2005 100 млн
2006 100 млн
2008 5 тыс.**

Зоркамі ў табліцы пазначаныя манэты асаблівых і незвычайных выпускаў.

  1. наклады пробных манэтаў *
  2. наклады манэтаў для калекцыйных набораў **
  3. сумарныя наклады манэтаў, выбітныя ў Луганскім ды Італіі ***

Помнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік грыўне ў Данецку

Помнік грыўне быў усталяваны ў траўні 2005 року перад цэнтральним офісам «Промінвестбанку» ў Данецку. Помнік уяўляе сабою выявы манэты «1 грыўна» ўзору 1995 року, выкананай зь нержавеючай сталі і пафарбаванай пад золата. Вялізная манэта пэрыядычна абарочваецца вакол сваёй восі[5].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Розмінні та обігові монети (укр.) Банкноти та монети. Національний банк УкраїниПраверана 21 студзеня 2015 г.
  2. ^ Про введення в обіг пам’ятних монет звичайної якості «Фінальний турнір чемпіонату Європи з футболу 2012 р.» номіналом 1 гривня 2012 року карбування (укр.) Прес-центр » Новини » Архів » 2012. Національний банк України (29 лютага 2012). Праверана 21 студзеня 2015 г.
  3. ^ Опис монети «Архістратиг Михаїл» // Сайт НБУ
  4. ^ http://www.coinsua.narod.ru/clauses11.html Тиражі українських обігових монет
  5. ^ Meest-Online. (13 сьнежня 2012) Єдиний пам’ятник, присвячений українській валюті, споруджено в Донецьку (укр.) Краєзнавство. Міст Online. Праверана 12 лютага 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]