3-я армія (Нямецкая імпэрыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
3 Армія
3. Armee

Сьцяг штабу арміі (1871—1919)
Гады існаваньня 2 жніўня 1914 — 1919
Краіна Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Падпарадкаваньне Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі
Уваходзіць у Райхсгэер
Тып Пяхота
Функцыя Палявая армія
Удзел у

Першая сусьветная вайна
Заходні фронт

Вядомыя камандзіры Генэрал-палкоўнік Макс фон Хаўзэн,
генэрал ад кавалерыі Карл фон Эйнэм

3-я а́рмія (па-нямецку: 3. Armee / Armeeoberkommando 3 / A.O.K. 3) — вайсковае аб’яднаньне армейскага узроўню Імпэрскай Нямецкай Арміі падчас Першай сусьветнай вайны.

Гісторыя баявых дзеяньняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 году на базе IІ Армейскай Інспэкцыі. У склад уваходзілі часткі, ў асноўным скамплектаваныя з саксонцаў.

Мапа плану Шліфэна

Удзельнічала ў баявых дзеяньнях у складзе Заходняга фронту.

3-я армія ад пачатку Першай сусьветнай вайны ўдзельнічала ў Прыгранічнай бітве. Асабліва вызначылася ў баях пры Дзінане і Шарлеруа. Таксама аддзелы 3-й арміі ўдзельнічалі ў баях за Рэймс, падчас якіх горад быў моцна зьнішчаны. Армія ўдзельнічала ў бітва на Марне і на Эне. Аддзелы 3-й арміі пасьпяхова адбівалі ўсе атакі войскаў Антанты ў 1915 годзе. Таксама армія прымала ўдзел ў Бітве Нівэля. 3-я армія ўдзельнічала ў вясновым наступе і панесла цяжкія страты напрыканцы 1918 году ў баях з амэрыканскай арміяй.

Баявы склад на 1914 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камандуючыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Hermann Cron: Geschichte des Deutschen Heeres im Weltkriege 1914—1918. Siegismund, Berlin 1937 (Geschichte der Königlich Preußischen Armee und des Deutschen Reichsheeres 5).