30-я асобная мэханізаваная брыгада (Украіна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
30-я асобная мэханізаваная брыґада імя Канстантына Астроскага
30-та окрема механізована бригада

Нашыўка батальёну
Гады існаваньня з 1991
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Падпарадкаваньне Апэратыўнае камандаваньне «Поўнач»
Тып Сухапутныя войскі
Дысьлякацыя Жытомірская вобласьць,
Наваград-Валынскі
Колеры
Войны Вайна на Данбасе
Удзел у Баі за Мар’інку, Баі на расейска-ўкраінскай мяжы (2014), Баі за Дэбальцава, Баі за Марынаўку, Баі пад Горлаўкай
Дзейны камандзір падпалкоўнік
Іван Гараз

30-я асобная мэханізаваная брыгада імя князя Канстантына Астроскага (30 амбр, в/ч А0409) — фармаваньне мэханізаваных войскаў у складзе Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны. Паводле арганізацыйна-штатнай структуры ўваходзіць у склад апэратыўнага камандаваньня «Поўнач».

Падчас вайны на ўсходзе Ўкраіны брыгада ў 2014 годзе вяла цяжкія баявыя дзеяньні.

23 сакавіка 2015 году званьне Герой Украіны з уручэньнем ордэна «Залатая Зорка» прысвоена камандзіру мэханізаванага батальёну 30-й асобнай мэханізаванай брыгады падпалкоўніку Сяргею Сабко[1] і камандзіру мэханізаванай роты мэханізаванага батальёну старэйшаму лейтэнанту Ўладзімеру Грынюку[2].

З 2018 году брыгада носіць імя князя Канстантына Астроскага — гетмана Вялікага Княства Літоўскага, які на чале 30-тысячнага войска ліцьвінаў атрымаў пераканаўчую перамогу над войскам маскавітаў колькасьцю 80 тысячаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 23 сакавіка 2015 году № 164/2015 «Про присвоєння С. Собку звання Герой України»
  2. ^ Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 23 сакавіка 2015 году № 166/2015 «Про присвоєння В. Гринюку звання Герой України»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30-я асобная мэханізаваная брыгада (Украіна)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў