30 лютага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Швэдзкі каляндар на люты 1712 году

30 лютага, вядома, што згодна грыгарыянскаму календару люты мае толькі 28 (у звычайны год), альбо 29 дзён (у высакосны год). Але ня менш за тры разы ў гісторыі некаторых краін была адзначана дата — 30 лютага.

30 лютага 1712 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Швэдзкі каляндар

У 1699 годзе ў Швэдзкім каралеўстве, у склад якога на той час уваходзіла, дарэчы, і Фінляндыя, было вырашана перайсьці зь юліянскага на грыгарыянскі каляндар. Звычайна гэта рабілася такім шляхам, — наступным днём, пасьля 17 лютага, абвяшчалася 1 сакавіка. Але швэды вырашылі рабіць гэта паступова, мінаючы на працягу 40 гадоў усе высакосныя гады. Такім чынам у кожны такі год, пасьля 28 лютага павінна было наступаць 1 сакавіка. Вось таму 1700 год у Швэцыі быў невысакосным. Аднак, насуперак прынятаму пляну, 1704 і 1708 гады былі высакоснымі, што прывяло да сытуацыі, калі на працягу 11 гадоў швэдзкі каляндар апярэджваў юліянскі каляндар на адзін дзень ды спазьняўся на дзесяць дзён ад грыгарыянскага.

У 1711 годзе кароль Карл XII вырашыў адмовіцца ад правядзеньня рэформы і вярнуцца да карыстаньня юліянскім календаром. Таму ў лютым наступнага году, было дададзена яшчэ два дні, і менавіта такім чынам здарылася, што ў Швэцыі зьявіўся дзень 30 лютага 1712 году.

У 1753 годзе Швэцыя канчаткова перайшла на грыгарыянскі каляндар, але ўжо больш звычайным для таго часу чынам — пераскочыўшы пасьля 17 лютага на 11 дзён уперад.

30 лютага 1930—1931 гадоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1929 годзе ў СССР быў уведзены савецкі рэвалюцыйны каляндар, дзе ў кожным месяцы было па 30 дзён, а 5 ці 6 дзён, што заставаліся, былі абвешчаныя так званымі «безьмесяцовымі канікуламі». Такім чынам каляндар Савецкага Саюзу 1930 і 1931 гадоў утрымоўваў дзень 30 лютага. Трэба дадаць, што звычайны, грыгарыянскі, каляндар у гэты час працягваў гэтак сама ужывацца ў Савецкім Саюзе. Дзеяньне рэвалюцыйнага календара было ня вельмі доўгім, і ў 1932 годзе ён быў скасаваны.

30 лютага ў Старажытным Рыме[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ангельскі навуковец XIII стагодзьдзя Сакрабоска сьцьвярджаў, што люты, у Старажытным Рыме, згодна юліянскаму календару, меў 30 дзён у пэрыяд з 44 году да н. э.. да 8 году н. э., да тога часу калі імпэратар Актавіян Аўгуст скараціў люты на адзін дзень, каб дадаць яго да жніўня, месяца які быў названы ў яго гонар (лац. Augustus), паколькі ліпень, які быў названы ў гонар яго папярэдніка Юлія Цэзара (лац. Julius) меў 31 дзень, а жнівень толькі 30. Аднак няма ніводнай гістарычнай крыніцы, якая б пацьвярджала, што так было на самой справе, і найверагодней за ўсё гэта міт, хаця і вельмі стары.

30 лютага 3328 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на тое, што дзейны каляндар мае зусім малую памылку, але ўсё роўна за 3328 гадоў назапашваецца памылка памерам у 1 дзень. Таму, калі за гэты час ня будзе вынайдзены новы, больш дакладны каляндар, у 3328 годзе будзе 367 дзён, і найверагодней гэта будзе 30 лютага.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]