34mag

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
34mag
34mag.net
Тып СМІ
Даступныя мовы расейская, беларуская, ангельская
Аўтар Ірына Віданава
Пачатак працы 2009
Камэрцыйны? не
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa 2574 (2018; у Беларусі)
34mag.net

34magбеларускі маладзёжны інтэрнэт-часопіс, які выдаецца на дзьвюх мовах: беларускай і расейскай, — некаторыя матэрыялы таксама перакладаюцца на ангельскую. Большасьць публікацыяў прысьвечана мастацтву, культуры й падарожжам. Рэдакцыя часопісу знаходзіцца ў Менску,[1] галоўны рэдактар — Аляксандар Карняйчук.[2] Таксама пад эгідай парталу дзейнічае лэйбл лічбавай дыстрыбуцыі «Пяршак».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Часопіс «34mag» быў заснаваны беларускай журналісткай Ірынай Віданавай пасьля закрыцьця беларускімі ўладамі яе папярэдняга праекту «Студэнцкая думка» ў 2005 годзе.[3] Першы нумар новага выданьня выйшаў у 2006 годзе на кампакт-дысках, а ў 2009 у праекту зявіўся й сайт.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 годзе часопіс атрымаў прэмію «Free Media Pioneer Award» Міжнароднага інстытуту прэсы.[4]

На фэстывалю рэклямы й камунікацыі “AD.NAK-2014” гід для падарожнікаў “па-беларуску: Рома едзе” Ромы Свечнікава й 34mag быў адзначаны першым прызам і гран-пры ў намінацыі інтэграваных медыяпраектаў[5], “Limited Edition” часопісу заняў 3 месца ў катэгорыі грамадзказначных праектаў, а за каталёг “Books from Belarus” і кнігу “Рома едзе” 34mag узяў яшчэ 2 другіх месца ў катэгорыі шматстаронкавых выданьняў.[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]