5 траўня (мэксыканскае сьвята)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Постэр 1901 году, прысьвечаны сьвяту 5 траўня: «5 траўня 1962 і аблога Пуэбля»

5 траўня (па-гішпанску: Cinco de Mayo) — нацыянальнае сьвята Мэксыкі ў гонар перамогі мэксыканскіх войскаў у Бітве пры Пуэбля, якая адбылася 5 траўня 1862 году ў горадзе Пуэбля-дэ-Сарагоса (гішп. Puebla de Zaragoza) паміж войскамі Мэксыкі і Францыі. Сьвяткуецца ў ЗША і Мэксыцы, дзе мае назву «Дзень бітвы пры Пуэбля» (гішп. El Dia de la Batalla de Puebla). У ЗША 5 траўня сьвяткуюць у гонар мэксыканскай спадчыны і дзеля ўшанаваньня памяці аб усталяванай свабодзе і дэмакратыі ў пачатку Грамадзянскай вайны ў ЗША. У самім горадзе сьвяткаваньні праводзяцца таксама і ў гонар перамогі мэксыканскага войска пад кіраўніцтвам генэрала Ігнасіё Сарагосы Сэгіна. Гэта сьвята ня варта блытаць з Днём нeзалежнасьці Мэксыкі, што сьвяткуецца 16 верасьня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1861 году з ініцыятывы прэзыдэнта Бэніта Хуарэса (па-гішпанску: Benito Juárez) мэксыканскі кангрэс абвясьціў прыпыненьне выплаты нацыянальнага доўгу на два гады. Гішпанія, Вялікабрытанія і Францыя, галоўныя крэдыторы, выступілі з пратэстам. Вялікабрытанія і Гішпанія пагадзіліся весьці перамовы дыпламатычым шляхам, але Напалеон ІІІ, кіраўнік Францыі, вырашыў захапіць Мэксыку, каб стварыць зь яе манархію, якая б спрыяла абагачэньню Эўропы. У красавіку 1861 году добра ўзброеныя французы прыбылі ў Вэракрус на караблях, і пачалі ваенную кампанію, рухаючыся ў бок Цэнтральнай Мэксыкі. Першая бітва адбылася ў Акульцынга. Героем гэтай бітвы стаў генэрал Ігнасіё Сарагоса. Таксама адбыліся і іншыя бітвы. Мэксыканскае войска было ўзброена горш за францускае, якое лічылася лепшым войскам таго часу. Нягледзячы на гэта, 5 траўня 1862 году, мэксыканцы атрымалі перамогу каля гораду Пуэбля.

Але перавага мэксыканскіх войскаў не захавалася на доўгі час. Праз год 30 тысячаў францускіх жаўнераў разьбілі мэксыканцаў, захапілі Мэхіка, і імпэратар Максімілян I Габсбург стаў на чале дзяржавы. Але перамога французаў таксама была нядоўгай, толькі 3 гады, з 1864 па 1867. У 1865, калі скончылася Грамадзянская вайна ў ЗША, Мэксыка атрымала дапамогу ад свайго суседа, каб спыніць панаваньне французаў. У выніку, Максіміліян І, разам са сваімі генэраламі Мірамонам і Мэхіяй, быў забіты мэксыканцамі.

Сьвяткаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 траўня сьвяткуецца ў ЗША і Мэксыцы, але ў Мэксыцы сьвяткаваньне не адбываецца вельмі шырока, і абмежавана сьвяткаваньнем у штаце Пуэбля.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 траўня (мэксыканскае сьвята)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў