7-ы саксонскі корпус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
7-ы саксонскі корпус
Краіна Саксонія
Уваходзіць у Вялікую армію
Тып Сухапутныя войскі
Колькасьць 15-20 тыс. чалавек
Дысьлякацыя Француская імпэрыя
Войны Расейская кампанія Напалеона
Вядомыя камандзіры Жан-Люі-Эбэнэзэр Рэнье

7-ы саксо́нскі ко́рпус — вайсковае фармаваньне Саксоніі ў складзе войска Напалеона ў 1812 року.

Ваенныя дзеяньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў прызначаны дзеля ўтрыманьня на Літве і Валыні наступальных дзеяньняў расейскай 3-й Заходняй абсэрвацыйнай арміі Аляксандра Тармасава. Аднак пасьля першых паразаў быў падпарадкаваны корпусу аўстрыйскага князя Шварцэнбэрга.

Увосень 1812, пасьля падыходу Дунайскай арміі адмірала Чычагова сілы Шварцэнбэрга і Рэнье адышлі на тэрыторыю Вялікага герцагства Варшаўскага. 30 студзеня 1813 року князь Шварцэнбэрг бяз бою здаў Варшаву і сышоў у Галіцыю, а Рэнье — да Калішу, дзе 13 лютага быў нагнаны корпусам генэрала Вінцынгеродэ і, атрымаўшы значныя страты, адышоў да Дрэздэну, а пасьля ў Парыж.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жан-Люі-Эбэнэзэр Рэнье

Камандуючы генэрал дывізыі Жан-Люі-Эбэнэзэр Рэнье.

Агулам: 15 724 чалавекі. Паводле іншых крыніцаў колькасьць складала 19 334 чалавекі, аднак рэальна ў баёх удзельнічалі меней[1].

Каля 50 гармат ва ўсіх карпусах разам.

21-я дывізія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэрал-лейтэнант Ле Кок(de).

  • Брыгада генэрал-маёра фон Штындэля
    • грэнадэрскі батальён Лібэнаў
    • пяхотны полк прынца Фрыдэрыка (2 батальёны)
    • пяхотны полк прынца Клемэнса (2 батальёны)
  • Брыгада генэрал-маёра фон Ностыца
    • 1-ы полк лёгкай пяхоты (2 батальёны)
    • пяхотны полк прынца Антона (2 батальёны)
  • Артылерыя маёра фон Гросмана
    • батарэя палявой артылерыі «Руўруа» (6 гарматаў)

22-я дывізія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карл Вільгельм Фэрдынанд фон Функ

Генэрал-лейтэнант фон Функ(de) (першапачаткова генэрал-маёр Гутшміт).

  • Брыгада генэрал-маёра фон Кленгеля
    • грэнадэрскі батальён фон Браўзэ(de)
    • каралеўскі пяхотны полк (2 батальёны)
    • пяхотны полк Нісмойшэля (2 батальёны)
  • Брыгада генэрал-маёра фон Сара
    • грэнадэрскі батальён фон Шпігеля (першапачаткова Эйхэльбэрга)
    • грэнадэрскі батальён Ангера
    • 2-і полк лёгкай пяхоты (2 батальёны)
  • Артылерыя
    • 2-я конная батарэя «Гільлер» (6 гармат)
    • 3-я палявая батарэя «Баніё» (6 гармат)

Кавалерыйскі корпус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэрал-лейтэнант фон Тыльман(de).

  • 23-я брыгада лёгкай кавалерыі генэрал-маёра фон Габленца
    • саксонскі гусарскі полк (8 швадронаў)
    • легкаконны(fr) полк Поленца (4 швадроны)
    • полк уланаў прынца Клемэнса (4 швадроны)
    • 1-я конная батарэя «фон Рот» (6 гармат)

Артылерыйскі корпус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маёр Аўэнмюльлер.

  • 1-я пешая батарэя «фон Браўзэ» (12 гармат)
  • 2-я пешая батарэя «Зонтаг» (12 гармат)

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Stephen Herold, M.A. Ph.C. The 7th (Saxon) Corps of the Grande Armée (анг.) Antiques AtoZ Праверана 25 чэрвеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]