A Hard Day’s Night

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «A Hard Day's Night»)
A Hard Day’s Night
Альбом The Beatles
Выдадзены 10 ліпеня 1964 (Вялікабрытанія)
26 чэрвеня 1964 (ЗША)
Жанр рок-н-рол · біг-біт
Працягласьць 30:45
Выдавец Parlophone
Прадусар Джордж Мартын
Храналёгія The Beatles
Please Please Me
(1963)
A Hard Day’s Night
(1964)
Beatles for Sale
(1963)

A Hard Day’s Night — студыйны альбом ангельскага гурту The Beatles і першы альбом, які складаўся цалкам з аўтарскіх сьпеваў гурта. Большасьць песень напісаныя для аднайменнага фільму, у якім удзельнікі гурту гралі саміх сябе. У СССР альбом быў выпушчаны фірмай «Мэлёдыя».

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе трэкі падпісаныя Джонам Ленанам і Полам Макартні. Звычайна Пол і Джон уносілі аднолькавую колькасьць трэкаў на кожны альбом, але на гэтым Ленан дамінаваў, стварыўшы 13 трэкаў. Гэта таксама ж адзін з двух выдадзеных у Брытаніі альбомаў, на якіх Рынга Стар не сьпяваў сольна ні на адным з трэкаў. Трэкі «A Hard Day’s Night» ды «Can’t Buy Me Love» былі выпушчаныя на самотніках.

Першы бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «A Hard Day’s Night» (Ленан/Макартні) 2:34
  2. «I Should Have Known Better» (Ленан) 2:46
  3. «If I Fell» (Ленан/Макартні) 2:24
  4. «I’m Happy Just to Dance with You» (Гарысан) 1:59
  5. «And I Love Her» (Макартні) 2:33
  6. «Tell Me Why» (Ленан) 2:12
  7. «Can’t Buy Me Love» (Макартні) 2:14

Другі бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «Any Time at All» (Ленан) 2:15
  2. «I’ll Cry Instead» (Ленан) 1:49
  3. «Things We Said Today» (Макартні) 2:40
  4. «When I Get Home» (Ленан) 2:20
  5. «You Can’t Do That» (Ленан) 2:39
  6. «I’ll Be Back» (Ленан/Макартні) 2:20