Akute

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Akute
Інфармацыя
ГадыЗь 2008-га
АдкульМагілёў (Беларусь)
МоваБеларуская
Жанр(ы)Рок, пост-панк
Выдавец«Вігма»
УдзельнікіСтас Мытнік, Раман Жыгараў
Былыя ўдзельнікіПавал Емяльянаў, Павал Філатаў, Vicky Fates
akutemusic.net

«Akute» (Акутэ) — музычны гурт з Магілёва, заснаваны ў 2008 годзе ў складзе дуэту былых удзельнікаў гурта «Глюкі», сьпевака Стаса Мытніка і бас-гітарыста Рамана Жыгарава.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыня гурт выступіў прыканцы жніўня 2009 г. на фэстывалі «Прыход» пад Магілёвам[1]. Першая ж студыйная песьня «Адзіноцтва», прадстаўленая ў лістападзе, заняла ІІІ месца ў гіт-парадзе «Tuzin.fm» за 2010 год[2]. 26 чэрвеня выступіў на фэстывалі Be2gether (вёска Нарвілішкі, Салечніцкі раён, Віленскі павет, Летувіская Рэспубліка)[3]. Таксама перамог на «Басовішчы» (Польшча)[4] і «Верціфэсьце» (Украіна), заняў другое месца на «Адкрытым музычным сьвяце Графіці» (Менск). Увосень запісаў усе песьні будучага першага альбому на магілёўскай студыі «Арзамас-16».

У чэрвені 2011 году выйшаў першы альбом «Дзевачкі і космас», за які гурт адзначылі ў намінацыі «Прарыў году» на «Рок-каранацыі». 21 красавіка 2012 г. у менскі клюбе «Рэпаблік» адбылася прэзэнтацыя другога альбому «Не існуе»[5]. У верасьні граў на разагрэве ў брытанскага гурта Placebo. У сьнежні стаўся гуртом году паводле «Тузіну гітоў». Песьні гурта ўвайшлі ў саўндтрэк маладзёвага фільму «Вышэй за неба».

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьміцер Падбярэскі сказаў пра гурт у 2014 годзе так: «„Akute“ — гэта „ULIS“ сёньняшніх часоў»[6].

Віталь Маціеўскі, франтмэн гурта «Open Space», ацаніў пераможны выступ гурта на «Басовішчы-2010»: «Яны ўвогуле малайцы! Яны скамбавалі эўрапейскі саўнд з беларускай моваю. Я з задавальненьнем слухаю іх песьні»[7][8].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэстывалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Новы праект удзельнікаў «Глюкаў» // Тузін гітоў, 3 лістапада 2009 г. Праверана 25 лютага 2014 г.
  2. ^ Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе // Тузін гітоў, 4 верасьня 2010 г. Праверана 25 лютага 2014 г.
  3. ^ Воля Кузьміч. (2010-06-29) У чацьверты раз на Be2gether (бел.). generation.byПраверана 2020-09-12 г. Архіўная копія ад 2020-09-12 г.
  4. ^ Ілона Карпюк. (2010-07-25) Толькі „зорачкі” на „Басовішчы-2010” не засвяціліся (бел.). НіваПраверана 2020-03-18 г. Архіўная копія ад 2020-03-18 г.
  5. ^ Паліна Шарай. Прэзэнтацыя новага альбому «Акутэ» // Ultra-Music, 23 красавіка 2012 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
  6. ^ Зьміцер Падбярэскі. (2014-07-02) Зьміцер Падбярэзскі: «Akute — гэта Ulis сёньняшніх часоў» (відэа) (бел.). Tuzin.fmПраверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
  7. ^ ЕЎРАРАДЫЁ; Вячаслаў Радзівонаў; Таранціна; Аляксандр Пералыгін. (2010-07-26) На “БАСах“ Сяргей Міхалок пакусаў журналістку Еўрарадыё! (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-03-18 г. Архіўная копія ад 2020-03-18 г.
  8. ^ ЕВРОРАДИО; Тарантино; Александр Перелыгин. (2010-07-21) На “Басах“ Сергей Михалок покусал журналистку Еврорадио (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-03-19 г. Архіўная копія ад 2020-03-18 г.
  9. ^ Akute «Kroŭ»
  10. ^ Мікіта Броўка. (2012-04-11) Інды пачатку дванаццатага (бел.). Новы часПраверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-02-09 г.
  11. ^ Бразільска-беларускі сінгл Akute (+слухаць/+спампаваць)
  12. ^ Akute выпусцілі альбом «V» // 34mag1.04.2019 г. Праверана 2021-03-07 г.
  13. ^ Татьяна Замировская. (2013-04-08) «Всё проходит, все умирают» (рас.). БелГазетаПраверана 2020-02-15 г. Архіўная копія ад 2013-04-18 г.
  14. ^ Яўген Ярчак. Уганараваныя пераможцы музычнай прэміі Ultra-Music Awards 2012 // БелаПАН, 23 лютага 2013 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
  15. ^ Вольга Кляшчук. У Менску названыя ляўрэаты першай беларускай прафэсійнай музычнай прэміі «Рок профі» // БелаПАН, 17 красавіка 2013 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
  16. ^ Надзея Гацак. «Ляпіс Трубяцкі» і «Акутэ» выступілі на найбуйнейшым летувіскім фэстывалі «Галапагаі» // БелаПАН, 5 жніўня 2013 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
  17. ^ Захар Шчарбакоў. У межах кампаніі «У Беларусь і Эўропу — бяз візы!» у Менску праходзіць фэстываль «Самаход-2013» // БелаПАН, 22 чэрвеня 2013 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
  18. ^ Мілана Харытонава. На фэстывалі Men's Fest у Берасьці выступілі гурты з Беларусі, Польшчы і Ўкраіны // БелаПАН, 14 кастрычніка 2013 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]