Сьвістун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Anas penelope»)
Сьвістун
Самец сьвістуна
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадГусепадобныя
СямействаКачыныя
РодРачныя качкі
ВідСьвістун
Бінамінальная намэнклятура
Anas penelope

Сьвістун (па-лацінску: Anas penelope) — від качак сямейства качыных. Назву атрымаў за свой характэрны сьвіст.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня цела 42—50 см, размах крылаў 71—80 см. Маса цела 650—800 г, сустракаецца да 1 кг.

Афарбоўка самца ў шлюбны пэрыяд шэрая з бакоў і чорная ззаду. На верхняй частцы крылаў бліскучыя белыя плямы, добра заўважныя падчас палёту. Грудзі ружовыя, белы жывот, руда-каштанавая галава і крэмавая карона, ад дзюбы да патыліцы шырокая сьветла-жоўтая палоска. У астатні час болей падобны да саміцы. Саміца сьветла-карычневая, з апярэньнем, падобным афарбоўкай да амэрыканскага сьвістуна.

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саміца сьвістуна

Сьвістун шырока распаўсюджаны ў самых паўночных абласьцёх Эўропы і Азіі. Узімку пералятае на поўдзень, у Паўднёвую Азію і Афрыку. На зімоўцы і гнездаваньні ў Беларусі сустракаецца вельмі рэдка, занесены ў Чырвоную кнігу.

Сьвістун — птушка адкрытых забагненых мясьцінаў зь вялікай колькасьцю ўчасткаў чыстай вады і багатай высокай расьліннасьцю. Таксама сустракаецца на лясных азёрах, зрэдку ў поймах павольных рэк, сажалках з раскошнай воднай расьліннасьцю.

Харчаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спажывае галоўным чынам зялёныя часткі расьлінаў і карэнішчы. Часам есьць чарвякоў, казурак, малюскаў, нават апалонікаў і малькоў рыбаў, нярэдка харчуецца зернем і насеньнем.

Размнажэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Mareca penelope

Увесну на месцы гняздоўлі сьвістуны прылятаюць даволі позна, прыкладна ў сярэдзіне красавіка ў паўднёвых частках арэалу і ў канцы траўня ў паўночных. Гнёзды зьвіваюць на зямлі ў добра схаваным месцы, побач з вадой, часам могуць і на адлегласьці некалькіх сотняў мэтраў ад вадаёмаў, у лясох. У поўнай кладцы 4—11 крэмава-жоўтых яек зь вельмі гладкай шкарлупай. Выседжваюць яйкі 22—25 дзён. Птушаняты даволі хутка вырастаюць і ва ўзросьце прыкладна 45 дзён пачынаюць лётаць.

Паводзіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вельмі таварыскія птушкі, за выняткам пэрыяду гнездаваньня. Утвараюць вялікія чароды, якія злучаюцца з амэрыканскімі сьвістунамі і могуць міжсобку скрыжоўвацца.

Самец выдае чысты сьвіст, на які саміца адказвае нізкім сыканьнем.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Птицы Белоруссии: Справочник-определитель гнёзд и яиц / М. Е. Никифоров, Б. В. Яминский, Л. П. Шкляров. — Мн.: Выш. шк., 1989. — 479 с. — 15 000 ас. — ISBN 5-339-00209-8

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]