Associated Press

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Associated Press
Associated Press logo 2012.svg
Тып Каапэратыў
Заснаваная Травень 1846
Заснавальнікі 5 штодзённых газэтаў Нью-Ёрка
Разьмяшчэньне Нью-Ёрк, ЗША
Ключавыя фігуры Гэры Пруіт
Галіна СМІ
Прадукцыя Навіны
Абарачэньне Red Arrow Down.svg$622,3 млн (2012)
Апэрацыйны прыбытак Green Arrow Up Darker.svg-$21,9 млн
Чысты прыбытак Green Arrow Up Darker.svg-$25,6 млн
Лік супрацоўнікаў 3700 (2014)
Аўдытар «Эрнст і Янг»
Афіцыйны сайт www.ap.org

Associated Press (бел. Аб’яднаная прэса; вымаўл. Асашыэйтэд прэс) — амэрыканскае навіновае агенцтва, заснаванае ў 1846 годзе ў Нью-Ёрку. Належыць 1400 штодзённым газэтам і некалькім тысячам радыёстанцыям і тэлеканалам ЗША. Карэспандэнтам у Беларусі зьяўляецца Юрась Карманаў[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Associated Press заснавана ў траўні 1846 году ў Нью-Ёрку як каапэратыўнае аб’яднаньне 6 папулярных Нью-Ёрскіх газэтных выдавецтваў. Утварэньне каапэратыва было неабходна для больш апэратыўнага атрыманьня навін з Эўропы (раней навіны даходзілі да Амэрыкі праз 20 дзён). У першыя гады існаваньня навіны дастаўляліся праз галубоў, конна, чыгункай, параходам, тэлеграфам і тэлетайпам.

У 1935 г. фотаздымкі сталі пасылаць тэлеграфам. У 1970 годзе ў кампаніі працавала 100 тыс. супрацоўнікаў. У 1973-ім утварылі радыёсетку. У 1994 дадалі аддзел замежных відэанавінаў. Стварэньне ў 2005 годзе лічбавай базы зьвестак дазволіла пастаўляць навіны імгненна празь сеціва.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Юрась Карманаў(анг.) // Асашыэйтэд прэс Праверана 26 студзеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]