Austrian Young Physicists' Tournament

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Austrian Young Physicists' Tournament (па-беларуску: Аўстрыйскі Турнір Юных Фізыкаў) — каманднае спаборніцтва школьнікаў ва ўменьні вырашаць складаныя навуковыя задачы, уяўляць рашэньні гэтых задач у пераканаўчай форме і абараняць свае рашэньні ў навуковых дыскусіях, якія завуцца «фізбаямі».

Зьяўляецца адборачным мерапрыемствам для падрыхтоўкі і складаньня аўстрыйскай нацыянальнай каманды дзеля IYPT.

Арганізуецца на ангельскай мове.

Гісторыя і арганізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арганізуецца штогод арганізацыяй AYPT - Forschungsforum junger Physiker (па-беларуску: «AYPT — Дасьледчы форум юных фізыкаў»).

У ліпені 2006 г. арганізацыя была афіцыйна прызнанай Міжнародным Аргкамітэтам IYPT ў якасьці адзінай нацыянальнай асацыяцыі ў Аўстрыі, звязанай з Турнірам Юных Фізыкаў. Гэта азначае, што толькі гэтая асацыяцыя можа адбіраць і прапаноўваць нацыянальныя каманды на Міжнародны Турнір.

Каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожная аўстрыйская школа можа адправіць на турнір AYPT адну альбо некалькі каманд. Таксама могуць удзельнічаць каманды, якія былі сабраныя зь вучняў розных школаў. Акрамя таго, Арганізацыйны Камітэт штогод запрашае замежныя каманды, каб зрабіць спаборніцтва цікавейшым. На працягу апошніх гадоў наступныя краіны выстаўлялі свае каманды на AYPT: Польшча, Славаччына, Расея, Італія, Славенія, Чэхія, Украіна, Турцыя, Іран.

Затым збіраецца нацыянальная аўстрыйская каманда. Выканаўчы камітэт асацыяцыі адбірае школьнікаў, якія паказалі наймацнейшы выступ на AYPT. Гэта значыць, што на Міжнародны Турнір прапаноўваецца не каманда, якая перамагла на AYPT, а складаецца цалкам новая каманда.

Ход турніру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цалкам аналагічны IYPT.

Заданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не адрозніваюцца ад заданняў IYPT адпаведнага году.

Месцы правядзеньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяркуецца, што наступныя Турніры будуць праведзенымі ў Леобене.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная старонка — па-ангельску і па-немецку

Відэафільм: расейская каманда выкладае рашеньне заданьня Earthquake ў фінале AYPT' 2007 (5 траўня 2007 г.) — па-ангельску

Польская каманда абмяркоўвае свой выступ на AYPT'2004 — па-польску