Compressorhead

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Compressorhead
Інфармацыя
Гады2007 — цяпер
АдкульНямеччына
Жанр(ы)Гэві-мэтал, гард-рок
Удзельнікі
Stickboy, Stickboy-малодшы, Fingers, Bones
http://compressorhead.rocks

«Compressorhead» — нямецкі музычны гурт, які выконвае гэві-мэтал. Усе ейныя ўдзельнікі — робаты, якія іграюць на звычайных (не адаптаваных) музычных інструмэнтах.

Склад гурту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Stickboy — робат-бубнач. Мае 4 рукі з замацаванымі ў іх палачкамі, 2 нагі для націсканьня на пэдалі і дэкаратыўную галаву з мэталёвым грэбнем-іракезам. Можа іграць на барабаннай устаноўцы, якая складаецца з 14 інструмэнтаў. Пабудаваны ў 2007 року.
  • Stickboy-малодшы — памочнік Stickboy-я. Іграе на хай-хэт.
  • Fingers — робат-гітарист. Абсталяваны дзьвюмя рукамі, на якіх 78 пальцаў. Пабудаваны ў 2009 року.
  • Bones — робат-бас-гітарыст. На ягоных руках — па 4 пальцы. Усталяваны на гусенічную плятформу, дзякуючы якой можа рухацца па сцэне. Пабудаваны ў 2012 року.

Рэпэртуар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Робаты выконваюць музыку вядомых калектываў, у тым ліку Motorhead, AC/DC і Pantera.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]