Czasopis

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Czasopis
Тэматыка Беларуская культура
Пэрыядычнасьць Штомесяц
Краіна Польшча
Адрас Беласток, вул. Ліпава, д. 4/221
Заснавальнік Аб’яднаньне беларускіх журналістаў
Выдавец рэдакцыя часопісу
Галоўны рэдактар Юры Хмялеўскі
Дата заснаваньня 1990 год
Мова Беларуская, польская
Аб’ём 56 старонак (№ 10, 2012)
Наклад 1050
ISSN 1230-1876
Афіцыйны сайт www.czasopis.pl

Czasopis (Часопіс) — грамадзка-культурны часопіс, што выходзіць штомесяц. Заснаваны ў 1990 ў Беластоку Аб’яднаньнем беларускіх журналістаў. Выходзіць на беларускай і польскай мовах. Галоўны рэдактар — Юры Хмялеўскі.

Выданьне зьмяшчае штомесячны агляд грамадзка-палітычных і культурных падзеяў на Беласточчыне, у Беларусі, Польшчы і ў сьвеце. Асьвятляецца становішча беларускае нацыянальнае супольнасьці, царкоўнае жыцьцё ў Польшчы й на Беласточчыне, гісторыя праваслаўных прыходаў і цэркваў.

«Czasopis» друкуе ўспаміны ўдзельнікаў гістарычных падзеяў у Польшчы й на Беларусі, артыкулы пра дзеячаў беларускае культуры, творы беларускіх пісьменьнікаў Беласточчыны. Друкуюцца дыскусійныя матар’ялы, лісты чытачоў, інтэрвію. Аўтарскую рубрыку меў вядомы пісьменьнік і публіцыст зь Беласточчыны Сакрат Яновіч.

У часопісе зьмяшчаюцца таксама: каляндар падзеяў, агляд друку, рэцэнзіі, прэзэнтацыі.

Выданьне ілюстраванае.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]