Ektor

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ektor
Марка Элэфтэрыадыс
Ektor
Дата нараджэньня 4 сьнежня 1985(1985-12-04) (38 гадоў)
Месца нараджэньня Дабрыхавіцэ, Чэхаславаччына
Прафэсія рэпэр
Навуковая сфэра музыка[1] і модны дызайн[d][1]
Гады дзейнасьці 2007 – дагэтуль
Псэўданімы Ektor[2]
Жанры рэп, гіп-гоп
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Ektor[2]
Лэйблы Universal Music Group
Маці Tena Elefteriadu[d][3]
Сайт ektor.cz

Ektor (сапраўднае імя — Марка Элэфтэрыадыс; 4 сьнежня 1985, Дабрыхавіцэ, Чэхаславаччына) — чэскамоўны рэп-выканаўца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе разам з Enemym (адным зь вядучых чэскіх дыджэяў) выдаў свой дэбютны альбом Airon Meidan, хрост якога адбыўся 29 лістапада 2008 у праскім клюбе Retro. Песьня Vidim to jako včera ё пілётным трэкам усяго альбому. Хоць Airon Meidan быў дэбютам, альбом атрымаў станоўчыя водгукі.

У 2011 годзе выдаў яго першы сольны альбом Topství. Апрача дыджэя Enemy, на дыску ў якасьці прадусараў зьявіліся DJ Wich, Emeres, Lucas, Billy Hollywood ды Jazzy. Найвядомейшым стаў трэк Nemáš zač. Ektor у гэтым альбоме таксама супрацоўнічаў з рэпэрамі Hugo Toxxx (трэк Dobrý) ды Strapo (трэк Néé). У 2012 годзе разам з DJ Wich выдаў альбом Tetris, з трэкамі Loket z vokna, Number 1 ды Je mi to fuk. На альбоме апрача Strapo й Hugo Toxxx таксама зьявіліся LA4, Vladimir 518 і Supa з славацкага гурту Moja Reč.

У 2015 годзе выйшаў альбом пад назваю Detektor. Перад выпускам Ektor выпусьціў 4 сынґлы зь відэакліпамі: Generace X , Jak jinak , Proč ды Nohy v pěst. Першыя два сынґлы вырабленыя SpecialBeatz, два іншыя Konex. У альбоме прысутнічае яшчэ адна песьня зь відэакліпам пад назваю Ve dne, v noci. У 2016 годзе выйшаў альбом пад назваю Detektor 2. Перад выданьнем Ektor выпусьціў 2 сынґлы зь відэакліпамі: Nejsou rádi ды Prázdnej sex. Абодва сынґлы вытворчасьці SpecialBeatz. Апрача SpecialBeatz прадусарамі альбому былі DJ Wich ды Konex. У альбоме таксама зьявіліся Rytmus, Ego, Separ, James Cole, Marpo, Strapo. Хрост адбыўся 27 лютага ў Sasazu Praha.

Альбом Alfa быў выданы 4 сьнежня 2017 у дзень Ektor’авых 32-х народзінаў. Госьці альбому: Strapo, Sergei Barracuda, Smack ды Rest. Хрост альбому Alfa адбыўся 16 ды 17 лютага 2018 у праскім клюбе SaSaZu[4]. У лютым 2019 року быў выдадзены альбом Marko.

Акрамя трэкаў, выдадзеных Ektor’ам на дысках, ён таксама мае значную колькасьць сольных трэкаў. У песьні Právo žít (бел. Права жыць), Ektor крытыкуе сучасны падыход грамадзтва да жывёлаў.

Ektor таксама супрацоўнічаў зь некаторымі іншымі чэскімі, славацкімі ды амэрыканскімі рэпэрамі. З славацкіх і чэскіх з Strapo (Nula), Momo (Jebem tvoje love), Separ (Hnus), Marpo (Mladá krev), Majk Spirit (Len tak), James Cole (Demon) , Kontrafakt (V mojom svetě), Yzomandias (Máme Všechno), Rytmus (Cem šecko a teraz), ды Azurit Kingdom (Cizí Tváře). З амэрыканскіх Nironic (So Loco).

Detektor Gear[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2014 годзе Ektor заснаваў брэнд адзеньня Detector, што прадстаўляе ягоную працу.

Дыскаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Airon Meidan (2008, Ektor & Enemy)
  • Topství (2011)
  • Tetris (2012, Ektor & DJ Wich)
  • Detektor (2015)
  • Detektor 2 (2016)
  • Alfa (2017)
  • Marko (2019)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]