Enej

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Enej

Гурт у 2012 годзе
Інфармацыя
Гадыз 2002
АдкульОльштын, Польшча
Моваукраінская, польская
Жанр(ы)фольк-рок
ска
джаз
рэгі
ВыдавецLou&Rocked Boys
Rockers Publishing
Удзельнікі
  • Пётар Саладуха
  • Міраслаў Ортынскі
  • Павал Саладуха
  • Яцэк Грыгаровіч
  • Лукаш Пшыбароўскі
  • Гжэсек Лапінскі
  • Якуб Чапляевіч
enej.pl

Enéjпольскі рок-гурт, заснаваны ў 2002 годзе ў Ольштыне братамі Пятром і Паўлам Саладухамі і іх сябрам Лукашам Койрысам, які стаў мэнэджарам гурту. Музыка Enejа гэта альтэрнатыўны рок, які інсьпіраваны ўкраінскай народнай музыкай[1], паколькі большасьць складу гурту мае ўкраінскія карані[1]. Дадаткова ў музыцы Enejа можна знайсьці элемэнты ска, рэгі і джазу. Назва гурту паходзіць ад галоўнага героя «Энэіды» Івана Катлярэўскага. Песьні гурту гучаць на ўкраінскай і польскай мовах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт Enej сфармаваны ў 2002 годзе ў Ольштыне[2]. Першапачаткова творчасьць калектыву была пабудавана вакол украінскай народнай музыкі[1]. З 2005 году гурт пачаў фармаваць свой ​​уласны стыль, у суполцы зьявіліся новыя музыкі і інструмэнты. У 2006 годзе Enej прыняў ўдзел у фэстывалі Union of Rock у Вэнгожава, дзе атрымаў ўзнагароду журналістаў. У гэтым жа годзе калектыў атрымаў таксама ўзнагароды на фэстывалях Fiesta Borealis ў Алецка і Kierunek Olsztyn.

У 2007 годзе гурт запісаў афіцыйны гімн студэнцкага сьвята Картавіяда.

20 кастрычніка 2008 году выйшаў першы сынгл гурту — Ulice, які папярэдзіў аднайменны дэбютны альбом, што выйшаў 17 лістапада 2008 году. Альбом запісаны і выдадзены Польскім радыё Ольштын і Lou&Rocked Boys.

10 сакавіка 2009 году выйшаў другі сынгл — Komu.

У 2010 годзе Enej выступіў у паўфінале фэстывалю Przystanek Woodstock.

12 лістапада 2010 году выйшаў другі альбом — Folkorabel.

7 траўня 2011 году Enej перамог у забаўляльнай музычнай праграме Must Be the Music.

16 лістапада 2012 году выйшаў трэці альбом гурту — Folkhorod.

22 студзеня 2014 году студыя гуказапісу Lou&Rocked Boys апублікавала на сэрвісе Youtube песьню «Brat za brata»[3], прадукт супрацоўніцтва Enejа з гуртамі Kozak System і Maleo Reggae Rockers, як дэманстрацыю салідарнасьці з украінскім грамадзтвам, якое змагалася на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве за свабоду і дэмакратыю.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны склад
Былыя ўдзельнікі

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынгл «Radio Hello»[4] ў 2011 годзе заняў першае месца ў чатырох польскіх чартах.
  • Сынгл «Skrzydlate ręce»[5] ў 2012 годзе заняў першае месца ў чатырох польскіх чартах.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ulice (2008)
  • Folkorabel (2010)
  • Folkhorod (2012)

Сінглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Ulice» (2008)
  • «Komu» (2009)
  • «Państwo B» (2010)
  • «Radio Hello» (2011)
  • «Skrzydlate ręce» (2012)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]