F-16 Fighting Falcon

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «F-16»)
F-16

Тып самалёта: зьнішчальнік
Павозка (экіпаж), чал.: 1
Краіна-вытворца: ЗША
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: з 1975 году
Войны і канфлікты: Лібанская вайна
Вайна ў Пэрсыдзкай затоцы
Вайна NATO супраць Югаславіі
Другая Лібанская вайна
Басьнійская вайна
Вайна ў Аўганістане (2001)
Вайна ў Іраку (2003)
Гісторыя вытворчасьці:
Першы палёт: 2 лютага 1974
Вытворца: General Dynamics (да 1993 году)
Lockheed Martin (з 1993 году)
Усяго выраблена: 4400 (2009 год)
Памеры:
даўжыня, м: 15,03
Размах крылаў, м: 9,45
Вышыня, м: 5,09
Плошча крылаў, м²: 27,87
Маса:
Пусты, кг: 8 910 (з рухавіком F100)
9 017 (з рухавіком F110)
Нармалёвая, кг: 12 723 (з рухавіком F100)
12 852 (з рухавіком F110)
Максымальная, кг: 21 772
Рухавікі:
Рухавікі: 1 × Pratt & Whitney F100-PW-229 ці
1 × General Electric F110-GE-129
Цяга, кгс: 1 × 129,4 кН (F100)
1 × 131,6 кН (F100)
Характарыстыкі:
Практычная столь, м: 15 240
Узбраеньне:
Бомбавае: Mark 82, [Mark 83, Mark 84
Абарончае: 1 × 20 мм шасьцістволавая гармата M61A1 з 511 сн
Ракетнае: AIM-7, AIM-9, AIM-120, AIM-132, Python 3, Python 4, Derby, Sky Flash, Magic 2, AGM-45, AGM-65, AGM-84, AGM-88, AGM-154, AGM-158 , Penguin Mk3
Выявы ў: Вікісховішчы

General Dynamics F-16 Fighting Falcon («сокал, які змагаецца») — шматфункцыянальны лёгкі зьнішчальнік, распрацаваны кампаніяй General Dynamics у ЗША. У 1993 General Dynamics прадала свой авіябудаўнічы бізнэс кампаніі Lockheed Corporation (у цяперашні час — Lockheed Martin). Дзякуючы сваёй унівэрсальнасьці і адносна невысокаму кошту, F-16 карыстаюцца посьпехам на міжнародным рынку ўзбраеньняў, знаходзяцца на ўзбраеньні 24 краін. F-16 зьяўляецца самым масавым зьнішчальнікам чацьвёртага пакаленьня — на 2009 год пабудавана больш за 4400 машын. Хоць F-16 больш не будуецца для ВПС ЗША, ён усё яшчэ вырабляецца на экспарт.

Эксплюатацыя ў ВПС ЗША[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прататып пад азначэньнем YF-16 (№ 72-01567) упершыню падняўся ў паветра 21 студзеня 1974 году, калі падчас праверкі на аэрадроме пілёт быў змушаны ўзьляцець, каб пазьбегнуць аварыйнай сытуацыі. Першы палёт па праграме выпрабаваньняў адбыўся 2 лютага таго ж году. У наступным годзе зьявіўся F-16A, а ў 1977 г. — двухмесны F-16B. У адпаведнасьці з сэрыяй «Блёк 15» (праграма паступовай мадэрнізацыі), самалёты гэтых варыянтаў абсталяваныя стабілізатарам павялічанай плошчы. Праграма ўдасканаленьня F-16 прынятая гэтак жа Бэльгіяй, Даніяй, Нідэрляндамі, Нарвэгіяй і ЗША. Паводле стандарту «Блёк 15», былі палепшаныя ўсё раней выпушчаныя машыны, на якіх усталяваныя новая радыёлякацыйная станцыя (РЛС) AGP-66 (V2A) і індыкатар на лабавым шкле. З кастрычніка 1986 г. ВПС ЗША прыступілі да мадэрнізацыі 270 F-16A/B па праграме ADF (па-ангельску: Air Defense Fighter[1]; змагар супрацьпаветранай абароны) для пераабсталяваньня самалётаў у зьнішчальнікі-перахопнікі СПА. Гэтыя машыны атрымалі ўдасканаленую РЛС, здольную адсочваць дробныя мэты, і пускавыя ўстаноўкі для ракет AIM-7 «Sparrow», здольных зьнішчаць аб’екты за межамі поля бачнасьці. F-16 СПА могуць несьці 6 КР AIM-120, AIM-7 або AIM-9 клясы «паветра-паветра».

Пэрспэктыўныя праграмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праграмы наступнага ўдасканаленьня F-16 уключаюць CCV (па-ангельску: Control Configured Vehicle[2]; самалёты з канфігурацыяй, вызначанай сыстэмай кіраваньня) і AFTI (па-ангельску: Advanced Fighter Technology Integration[3]) — экспэрымэнтальная машына з патройнай лічбавай сыстэмай кіраваньня палётам і вялікімі падфюзэляжнымі грабянямі. F-16XL бясхваставой схемы, мог мець магутнае ўзбраеньне, вялікую далёкасьць палёту і лепшую манэўранасьць у параўнаньні з зыходным F-16. Першы палёт новага самалёта адбыўся 3 ліпеня 1982 г.[4], аднак лётныя выпрабаваньні па гэтай праграме былі згорнутыя ў канцы 1980-х гг. па ініцыятыве ВПС ЗША, а два пабудаваных самалёта былі перададзеныя NASA для дасьледчых мэт.

Гарматныя адтуліны на F-16A
Пілёт катапультуецца з F-16 падчас інцыдэнту ў верасьні 2003 году

F-16 па краінах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баявое ўжываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы выпадак баявога ўжываньня F-16 зафіксаваны 26 красавіка 1981 году ў Лібане.

Афіцыйная статыстыка паветраных перамог і параз F-16[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле афіцыйнай інфармацыі ВПС ЗША і NATO, F-16 ВПС ЗША і краін NATO атрымалі ў агульнай складанасьці 8 паветраных перамог. Усе перамогі былі здабытыя ў Іраку і на Балканах.

Акрамя таго, паводле афіцыйнай інфармацыі ВПС Ізраілю, ізраільскімі F-16 было здабыта каля 40 паветраных перамог над самалётамі ВПС Сырыі.

Такім чынам агульны лік паветраных перамог F-16 пад кіраваньнем пілётаў з ЗША, Ізраілю і краін NATO складае каля 50 самалётаў.

Баявыя страты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Па вэрсіі СССР, падчас Лібанскай вайны 1982 году, сырыйскім бокам было зьбіта 6 самалётаў F-16. Але ізраільскі бок абвяргае гэтую інфармацыю[7].
  • 29 красавіка 1987 году на аўгана-пакістанскай мяжы адзін з F-16 быў страчаны пры нявысьветленых абставінах (прыводзіліся чатыры вэрсіі: альбо зьнішчальнік, які заходзіў зьнізу патрапіў пад бомбы, скінутыя зь МіГ-23, альбо быў зьбіты авіяпушкай МіГ-23, альбо перавысіў дапушчальную перагрузку і разваліўся ў паветры, альбо быў зьбіты ракетай кіраванага самалёта).
  • Да 7 самалётаў F-16 страцілі ВПС ЗША падчас вайны ў Пэрсыдзкай затоцы ў 1991 годзе.
  • 2 чэрвеня 1995 году, падчас апэрацыяў у Босьніі, быў страчаны адзін F-16 ВПС ЗША. Ён быў зьбіты зь зямлі, пілёт катапультаваўся.
  • 8 кастрычніка 1996 году, падчас інцыдэнту на грэка-турэцкай мяжы, грэцкім зьнішчальнікам Міраж 2000 быў зьбіты турэцкі F-16, адзін з чальцоў павозкі якога загінуў.
  • 2 траўня 1999 году падчас апэрацыі NATO супраць Югаславіі, зэнітна-ракэтным комплексам С-125 быў зьбіты самалёт F-16, пілёт катапультаваўся (сэрбскія і расейскія крыніцы называюць лічбу да 7 зьбітых F-16).
Нарвэскі F-16A ў небе над Балканамі

Небаявыя страты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У 1991 годзе падчас правядзеньня апэрацыі ў Пэрсыдзкай затоцы, з-за тых ці іншых выключна тэхнічных прычын, пацярпелі крушэньне 7 самалётаў F-16.
  • 1 красавіка 2006 году адразу пасьля ўзьлёту з авіябазы Luke (Арызона) разьбіўся самалёт F-16 (пілёт катапультаваўся)[8].
  • 5 красавіка 2006 году адразу пасьля ўзьлёту ўпаў самалёт F-16 (пілёт катапультаваўся)[9].
  • У красавіку 2006 году падчас трэніравальнага палёту зьнішчальнік F-16 ВПС Паўднёвай Карэі рухнуў у Жоўтае мора (раён правінцыі Чхунчхон-Намдо).
  • 8 ліпеня падчас трэніровачнага палёту разьбіўся F-16 ВПС Грэцыі (пілёт пасьпеў катапультавацца)[10].
  • 14 верасьня 2006 году падчас трэніровачнага палёту разьбіўся F-16 ВПС Ярданіі[11].
  • 10 сакавіка 2009 году ля берагоў штата Паўднёвая Караліна, пацярпеў крушэньне F-16 ВПС ЗША[12].
  • 16 сьнежня 2009 году падчас вучэньняў у Тайляндзе «Залатая кобра», па тэхнічных прычынах пацярпеў крушэньне зьнішчальнік F-16, пілёт катапультаваўся[13].

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

F-16C запускае ракету AGM-65 Maverick

Зьнішчальнік F-16 з ракетамі AIM-120 AMRAAM (верхняя), AIM-9 Sidewinder (сярэдзіна) ды AGM-88 HARM

Прыведзеныя характарыстыкі адпавядаюць мадыфікацыі F-16C Block 50/52:

  • павозка — 1 пілёт
  • даўжыня — 15,03 м
  • размах крылаў — 9,45 м
    • з ракетамі на канцах крыла: — 10,0 м
  • вышыня — 5,09 м
  • плошча крылаў — 27,87 м²
  • Каэфіцыент падаўжэньня крыла:- 3,2
  • Стрэлавіднасьць — 40°
  • База шасьсі — 4,0 м
  • Каляіна шасі — 2,36 м
  • маса пустога
Вопытная 6-ці стволавая гармата-кулямёт M61A1
    • з рухавіком F100: 8910 / 9358 кг (без/з канформнымі бакамі)
    • з рухавіком F110: 9017 / 9466 кг (без/з канформнымі бакамі)
  • маса падрыхтаванага
  • нармалёвая ўзьлётная маса (з двума ракетамі «паветра-паветра», без ПТБ)
    • з рухавіком F100: 12723 / 14548 кг (без/з канформнымі бакамі)
    • з рухавіком F110: 12852 / 14661 кг (без/з канформнымі бакамі)
  • максымальная узьлётная маса — 21772 кг
  • Маса вонкавай нагрузкі: (з поўнай запраўкай унутраных бакаў)
    • з рухавіком F100: 8855 / 9635 кг (без/з канформнымі бакамі)
    • з рухавіком F110: 8742 / 9190 кг (без/з канформнымі бакамі)
  • маса паліва — 3228 кг
  • Аб’ём паліўных бакаў — 3986 л
  • рухавік — 1 × General Electric F110-GE-129 (Block 50) (турба-рэактыўны з фарсажнай камэрай)
  • фарсажная цяга — 131,6 кн
  • максымальная хуткасьць — 2,0М на 12200 м
  • баявы радыюс (Block 50):
    • з канформнымі бакамі, 3940 л у ПТБ, 2×907 кг бомбы, па профілі вялікая-малая-малая-вялікая вышыня — 1361 км
    • з канформнымі бакамі, 5542 л у ПТБ, 2×907 кг бомбы, па профілі вялікая-малая-малая-вялікая вышыня — 1565 км
    • без канформных бакаў, 3940 л у ПТБ, 2×AIM-120, 2×AIM-9, паветраны патруль — 1759 км
  • перегоначная адлегласьць =(Block 50)
    • з канформнымі бакамі, 3940 л у ПТБ — 3981 км
    • без канформных бакаў, 5542 л у ПТБ — 4472 км
  • практычная столь — 15240 м
  • Хуткапад'емнасьць ~275 м/з
  • нагрузка — 781,2 кг/м² (пры максымальнай узьлётнай масе)
  • цягаўзброеннасьць — 1,03 (без падвесак і канформных бакаў)
  • Максымальная эксплюатацыйная перагрузка: +9 g

Узбраеньні:

  • Гарматы — 1 × 20 мм шасьціствольная гармата M61A1 з 511 сн.
  • кропкі падвескі — 9
  • баявая нагрузка (пры +5,5 g):
    • пад фюзэляжам — 1000 кг
    • унутраныя — 2 × 2041 кг
    • цэнтральныя — 2 × 1&587 кг
    • вонкавыя — 2 × 318 кг
    • на заканцоўках: 2 × 193 кг
    • дадатковыя кропкі для падвеснага абсталяваньня па баках паветразаборніка: 2 × 408 кг

Бомбы:

Дадаткова:

  • Гарматныя кантэйнэры: 1 × GPU-5/A з 30 мм гарматай

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]