Follow the Leader

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Follow the Leader (з анг. «Сьледуй за водцам») — трэці і найбольш пасьпяховы альбом Korn. Альбом выйшаў 18 жніўня 1998 году і лічыцца галоўным прарывам гурту да славы.

Альбом запісаны сумесна з мноствам іншых выканаўцаў, у тым ліку Ice Cube (песьня «Children of the Korn»), Трэ Гардсан з Pharcyde (песьня «Cameltosis») і саліст Limp Bizkit Фрэд Дурст (песьня «All in the Family»). Актор Чыч Мэрын сьпявае ў песьні «Earache My Eye», кавэр-вэрсіі песьні зь фільму Up in Smoke.

Альбом пачынаецца з трынаццатай песьні, перад якой ідуць 12 трэкаў поўнае цішыні, бо ўдзельнікі гурту вырашылі, што мець трынаццаць песень на альбоме — нешчасьлівы знак.

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «It’s On»
  2. «Freak on a Leash»
  3. «Got the Life»
  4. «Dead Bodies Everywhere»
  5. «Children of the Korn»
  6. «B.B.K.»
  7. «Pretty»
  8. «All in the Family»
  9. «Reclaim My Place»
  10. «Justin»
  11. «Seed»
  12. «Cameltosis»
  13. «My Gift to You»
  14. «Earache My Eye» (бонус-трэк)

Месцы ў гіт-парадах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1998  Follow The Leader     The Billboard 200             No. 1
1998  Follow The Leader     Top Canadian Albums           No. 1
1998  Got The Life          Modern Rock Tracks            No. 17
1998  Got The Life          Mainstream Rock Tracks        No. 15
1999  Freak On A Leash      Mainstream Rock Tracks        No. 10
1999  Freak On A Leash      Modern Rock Tracks            No. 6