Gentleman

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gentleman
Вокладка альбому Gentleman. Hair Peace Salon. 2012
Альбом «Hair Peace Salon»
Выдадзены 21 сакавіка 2012 году
Запісаны 2009—2012
Жанр паўэр-поп, інды-рок, брыт-поп[1]
Працягласьць 41:11
Храналёгія «Hair Peace Salon»
Split Before, Together Now (2007) Gentleman
(2012)
Прафэсійны агляд

Gentleman (па-беларуску: «Джэнтльмэн») — першы студыйны альбом беларускага інды-рок і паўэр-поп гурту «Hair Peace Salon», выпушчаны 21 сакавіка 2012 году. Кампакт-дыск зьмяшчае 10 трэкаў, запісаных у пэрыяд 2009—2012 гадоў. Усе песьні былі напісаны Алегам Вялем і Канстанцінам Карманам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак працы. Happy for a While[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напрыканцы 2009 году падчас прэзэнтацыі кліпу «In Tune» на «Experty.by» было абвешчана, што гурт «Hair Peace Salon» пасьля пературбацыяў у складзе пачаў працу над новым альбомам[6]. Вясной 2010 году ў інтэрвію кітайскаму часопісу «我爱摇滚乐» (па-беларуску: «Я люблю рок-н-рол») удзельнікі гурту патлумачылі свой падыход да грунтоўнай працы: «Да нядаўняга моманту мы проста не лічылі патрэбным запісваць паўнафарматную кружэлку, але цяпер упарта працуем у гэтым кірунку»[7][8].

Першы сынгл з будучага альбому пад назвай «Happy for a While» (па-беларуску: «Шчасліў на імгненьне») быў выпушчаны спачатку на кітайскім рынку з асаблівай для рэгіёну вокладкай 5 красавіка 2010 году[9]. Рэліз свайго новага EP на радзіме ж гурт вырашыў прымеркаваць да Дню касманаўтыкі, бо, як паясьнілі выбар даты для «Tuzin.fm» музыкі, «нашы новыя песьні якраз аб’ядноўвае адвечнае імкненьне чалавеку да новага, да заваяваньня нязьведаных абшараў»[10]. «Мэта такіх падарожжаў — гэта доўгачаканае імгненьне шчасьця, пасьля якога зноў трэба рухацца наперад, каб пасьпець больш, хоць часу ўсё менш…» — пісаў пра «Happy for a While» «Ultra-Music»[11].

Сынгл зьмясьціў дзьве новыя песьні «Happy for a While» і «Out of Time», і яго можна было бясплатна спампаваць з сайту гурту[12]. Выпуск азнаменаваў музычны зрух гурту ад мэлянхоліі брытанскага року ў бок паўэр-попу[13], і, як увесну паведаміў «Experty.by» вакаліст-клявішнік Канстанцін Карман, суцэльны музычны альбом павінен быў выйсьці ўжо наступнай восеньню[14]. Бубнач Уладзімер Агаян падчас працы над новымі фанаграмамі выказаў думку, што магчыма ў запісу будуць прымаць удзел і запрошаныя музыкі, таму што ўчатырох «не заўсёды атрымліваецца рэалізаваць усе задумкі»[14].

Песьні з сынглу, як і зьменены дрэс-код музыкаў, былі прадстаўлены 10 красавіка ў клюбе «Broadway» у рамках прэм’ернага шоў пры падтрымцы «Drum Ecstasy», «Кассиопеи», «The Stampletons» ды іншых артыстаў[15][16]. Карэспандэнт «Ultra-Music» Андрэй Пятакоў стаў сьведкам новага вобразу гурту, акрэсьленага «піжамнай чацвёркай», а таксама адным з першых пачуў сьвежы рэмікс, які трапіць на тэматычны самотнік да альбому восеньню[17]. Шырокай публіцы новыя аблічча і больш жвавыя сьвежыя творы былі прадстаўлены ў чэрвені падчас удзелу ў музычным шоу каналу «Сталічнае тэлебачаньне» «Зорны рынг»[18].

Rolz’n’Rulz і HPS Remixed[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другі сынгл з альбому «Rolz’n’Rulz» (па-беларуску: «Ролі і правілы»), у якім пяецца пра прыродазнаўчыя й надуманыя ўмоўнасьці, якія абмяжоўваюць або надзяляюць людзей правамі, быў выдадзены 15 верасьня 2010 году[19]. Рэцэнзент «Experty.by» Антон Серанкоў учуў у сьпеве больш рок-н-ролавых матываў, чым зыходна задуманых паўэр-попаўскіх, і заключыў: «Гэта страшна бадзёрая, заразьліва радасная песьня з яснай мэлёдыяй і энэргічнымі гітарамі, зробленая наколькі проста, настолькі й са шчырым энтузіязмам»[20]. Крытык «ej.by» Зьміцер Падбярзскі, які прыйшоў да высновы, што музыкі вельмі моцна пераасэнсавалі паняцьце рок-н-ролу ў сваім сынгле, напісаў: «„Rolz’n’Rulz“ — адна з тых песень, у якіх гурт з гэтак няпростай назвай цалкам пераканаўча дэманструе сваё ўменьне выразна арганізаваць музычны матэрыял і ці ледзь не ў першую чаргу — вакальныя партыі й падаць яго адпаведным чынам»[21].

Выпуск сынглу быў падтрыманы экспэрымэнтальным самотнікам «HPS Remixed» (па-беларуску: «HPS у апрацоўцы»), на які трапілі 6 песень зь дзьвюх апошніх сынглаў у транс, драм-н-бэйс, даўнтэмпа ды іншых стылёвых апрацоўках ад шэрагу дыджэяў менскай электроннай сцэны[22], да якіх зьвярнуліся ў выніку пройгрышу ў конкурсу «Bonobo»[23]. Як успаміналі музыкі для «Kyky.org», слухачы дасьледавалі старонку гурту на «Last.fm», выявілі «заскробленыя»[a] біркі й сталі пісаць лісты й пытацца пра рэміксы[24]. «Гітарныя партыі ў „Hair Peace Salon“ мне прыйшліся даспадобы, таму я пайшоў на экспэрымэнт з ламанымі рытмамі. Атрымаўся дынамічны рэмікс, які вельмі розьніцца па канцэпцыі ад арыгіналу», — казаў аўтар аднаго з рэміксаў DJ Rog[25]. «Супрацоўніцтва атрымалася цікавым, — апавёў „Tuzin.fm“ Алег Вяль, лідэр гурту. — Вобразнае бачаньне гэтых людзей аказалася вельмі блізкім нашаму»[25].

HPS Remixed
НазваАўтар(ы) Працягласьць
1. «Rolz'n'Rulz (GRAF Trance Mix)»  DJ GRAF 6:39
2. «Happy For A While (GRAF Breakbeat Mix)»  DJ GRAF 4:07
3. «Happy For A While (DJ ROG Drum'n'Bass Mix)»  DJ ROG 4:54
4. «Happy For A While (WORLD GOVERNMENT Time Mix)»  DJ WORLD GOVERNMENT 5:42
5. «Out Of Time (GRAF Downtempo Mix)»  DJ GRAF 3:49
6. «Happy For A While (WORLD GOVERNMENT Continuum Mix)»  DJ WORLD GOVERNMENT 7:02

Віктар Сямашка, вядучы падкасту «Кракатук» на «Беларускім Радыё Рацыя», у сваёй перадачы агучыў, што дыджэйскія вэрсіі выйшлі лепшымі за арыгіналы[26].

У прэс-рэлізе ў падтрымку сынглу й EP для «Experty.by» гурт адзначыў, што праца над маючым адбыцца дэбютным альбомам будзе завершана да пачатку зімы 2010 году[27]. Гурт невылазна засеў у студыі дзеля запісу альбому[28]. Як прызналіся ўдзельнікі 3 сьнежня 2010 году падчас он-лайн-канцэрту на самым вялікім беларускім партале «TUT.BY», дзе яны выканалі ў тым ліку некалькі песень з апошніх сынглаў, важная праца над алічбаваньнем твораў у студыі гуказапісу вымусіла моцна скараціць колькасьць жывых выступаў[29].

У інтэрнэт-этэры музыкі абвясьцілі, што на дыск плянуецца ўключыць 11 кампазыцыяў, і тэмы высакароднасьці, шчодрасьці, сілы духу, прагі да жыцьця з крыхай дзівацтваў і самаіроніі павінны прайсьці празь яго чырвонай ніткай[30]. Таксама быў агучаны й удакладнёны графік запісу матэрыялу да кружэлкі цягам да восені 2011 году, згодна зь якім праца ішла яшчэ год[29][31].

Выпуск альбому й гастролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 сакавіка 2012 году гурт зрабіў афіцыйны анонс свайго паўнафарматнага альбому «Gentleman» у кароткім анімацыйным відэа[32]. Музычныя творы за апошнія тры гады былі аб’яднаны ў альбом «Gentleman», і гэты рэліз пачаў быць даступны на афіцыйным сайце гурту з 21 сакавіка 2012 году бясплатна з магчымасьцю заплаціць столькі, колькі вы захочаце, для прыхільнікаў[33]. Вакаліст Канстанцін Карман у камэнтары «Tuzin.fm» у дзень выпуску альбому заявіў, што «на гэтым дыску няма прахадных песень. Альбом выйшаў разнастайным, але пры тым ён мае агульны настрой і не зацягнуты»[34].

Варта адзначыць, што, нягледзячы на папярэднюю аб’яву, толькі 10 трэкаў зьявіліся ў фінальнай вэрсіі[35]. Лідэр гурту Алег Вяль патлумачыў гэтае рашэньне ў камэнтары для «Experty.by»:

« Першапачаткова 11 песень былі заплянаваны для альбому; пасьля завяршэньня запісу й падчас спроб сфармаваць гарманічны сьпіс кампазыцыяў аказалася, што адзін са сьпеваў зусім не ўліваецца ў агульную канву – яго прыйшлося выдаліць. »

Першы канцэрт у падтрымку альбому прайшоў у Віцебску 31 сакавіка ў клюбе «Чердачок»[34]. Зыход сталага барабаншчыку Ўладзімера Агаяна значна сапсаваў далейшыя гастрольныя пляны[36]. Музыкі гурту, якія засталіся, нават адыгралі адзін з рэдкіх канцэртаў утрох[37]. З улікам гэтых абставін пампэзнае шоу ў падтрымку выхаду самотніку было адкладзена да 11 кастрычніка 2012 году[38][39]. У гэты дзень гурт «Hair Peace Salon» зрабіў прэзэнтацыю свайго альбому «Gentleman» у адным з самых папулярных канцэртных залаў Менску — клюбе «RE:PUBLIC»[40][41]. Падчас сольнага выступу музыкі выканалі песьні з альбому, некаторыя старыя хіты, сьпелі дуэт і пару кавэраў сваіх песень на беларускай мове, а таксама афіцыйна прадставілі свайго новага бубнача Аляксандра Сьцепановіча грамадзкасьці[42][43]. Крытыкі ацанілі вялікі восеньскі канцэрт, які атрымаўся хатнім, без адменнай разынкі, «на чацвёрачку», у той час як Ірэна Катвіцкая, мастацкі кіраўнік фолк-гуртоў «Akana-NHS(be)», «Kazalpin» і іншых, адзначыла праз «Будзьма беларусамі!» элегантнасьць, вытанчанасьць і чысьціню выкананай джэнтльмэнамі праграмы[44].

Падчас наступнай паловы году было дадзена больш дадатковых канцэртаў у падтрымку матэрыялу новага альбому[45]. Паўакустычную вэрсію сваёй праграмы «Gentleman» музыкі падрыхтавалі спэцыяльна для Бабруйску[46][47]. «Мы зрабілі акустычную праграму выключна для канцэртаў, для слухачоў, — тлумачыў „Эўрапейскаму радыё для Беларусі“ гітарыст Алег Вяль[48] і дадаваў на „Ultra-Music“: — Ды і нам самім цікава па-іншаму граць трэкі, якія ў электронным выкананьні трохі надакучылі»[49]. У далейшым альбом «Gentleman» у акустыцы паслухалі й менчукі[50][51]. Паміж гэтым былі й сольныя рокавыя імпрэзы[52][53]. Гурт «Clover Club» стаў напарнікам па канцэрту ў сакавіку 2013 году[54][55].

У тым жа месяцы гурт у трэці раз адыграў на штогадовым фэстывалю «Акустыка вясны»[56][57][58]. Як казалі музыкі, яны сутыкнуліся з патрэбай «максымальна кампактна дабірацца да невялікіх гарадкоў», таму перапрацавалі свае песьні[59]. У красавіку 2013 году «Hair Peace Salon» стаў гэдлайнерам на прэзэнтацыі складанкі мясцовых гуртоў «ССК-2» ў Слуцку[60][61]. Скончыўся тур у падтрымку альбома маёвым канцэртам у Кіеву[62][63].

Аздабленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку крытыкаў Марыі Калесьнікавай з «Эўрапейскага радыё для Беларусі» і Зьмітра Падбярэскага з «ej.by» і «Experty.by», афармленьне альбому заслугоўвае асобных радкоў[5][64]. Разам з заканчэньнем працы над музычным бокам плыты ў канцы 2011 году гурт пачаў шукаць «сапраўднага мастака», які б намаляваў вокладку[65]. Такім чынам, на пярэдняй вокладцы й у буклеце CD дыску былі выкарыстаны малюнкі Сяргея Балянка, беларускага мастака[66]. Музыкі «Hair Peace Salon» былі ўражаны яго аквафортэ, якія яны знайшлі ў мастацкай галерэі[33]. Са згоды гравюрысту яго некалькі працаў былі набыты й ужыты для аздабленьня вокладкі й іншых старонак буклету CD, а таксама для анімаванага відэа да анонсу альбому[33].

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбом атрымаў у асноўным станоўчую крытыку. «Tuzin.fm» ахарактарызаваў CD наступнымі словамі: «10 дыхтоўных трэкаў. Нічога лішняга. „Gentleman“ з шэрагу тых сёлетніх альбомаў, якімі можна безумоўна ганарыцца»[67]. У рэцэнзіі «Эўрапейскага радыё» запіс называўся як «добрая, грунтоўная, прадуманая й гожая праца. Ну й асобны рэспэкт афармленьню»[5]. На думку калумністу сайту «Будзьма беларусамі!» Сяргея Будкіна, «яны маюць усё, што трэба: выдатныя галасы, неблагую лірыку, хвацкі гук, бездакорнае выкананьне, пісьменную падачу»[2]. Зьміцер Падбярэскі, адзін са штатных экспэртаў парталу «Experty.by», заўважыў, што «гэты калектыў і знаходзіцца якраз ці не за ўсіх бліжэй да стандартнай эўрапейскай традыцыі сумяшчэньня рокавага інструмэнтарыя з дастаткова папсовай мэлёдыкай»[3][64]. Яго калегу Алегу Клімаву, які адзначыў, што «„Rolz’n’Rulz“ чапляе», спадабалася большая энэргічнасьць і агрэсіўнасьць, а таксама й мэлядычнасьць[3]. Іншы рэцэнзэнт «Experty.by» Зьміцер Безкаравайны пахваліў у альбоме «мэлядычныя й мэлянхалічныя песьні, прыгожыя гітары й распазнавальны высокі вакал Алега Вялю»[3]. Марыя Калесьнікава, пазаштатны аўтар праекту «Experty.by», назвала альбом «спружынай, якая пры выпростваньні не робіць больна, а лагодзіць» і акцэнтавала ўвагу на «шматгалосьсе, што часам прымушае ўспомніць лівэрпульскую чацьвёрку, надае гучаньню паветранасьць і адчуваньне буйнога мазку»[68], а Сяргей Будкін палічыў, што «прыемна чуць цэльны выпеставаны альбом, у якім ставяць не на адну-дзьве канкрэтныя песьні, а адразу на ўсе трэкі»[69]. Юрась Ускоў з «Нашай Нівы» падсумаваў ацэнкі айчынных экспэртаў: «Дэбютнага альбому ад „Hair Peace Salon“ чакалі некалькі гадоў, вынік не расчараваў: выдатны брыт-рок, чыё студыйнае ўвасабленьне апынулася ня горшым за канцэртнае»[70]. Станоўчую адзнаку дыску даў і расейскі журналіст Аляксандр Філімонаў: «Ласы я да ўсялякай брытаншчыны й гітаршчыны з мэлянхалічным вакалам і мінорнымі мэлёдыямі, таму й ня змог прайсьці міма»[71].

У той жа час аглядальнікі адзначылі адсутнасьць яркасьці і арыгінальнасьці, таму што запіс чуўся як звычайны альбом брытанскай хвалі. На погляд аглядальніка «ej.by» і «Experty.by» Зьмітра Падбярэскага, музыка альбому выглядае недарэчна на фоне вокладкі на аснове твораў Сяргея Балянка, «мастака насамрэч арыгінальнага, парадаксальнага». Уладальнік музычнага партала «Experty.by» Зьміцер Безкаравайны ў сваёй рэцэнзіі напісаў: «Атрымаўся дыхтоўны альбом, які гучыць занадта прадказальна». Таксама журналісты паставілі на від бруднаваты гук, што разабраць большасьць тэкстаў на слых практычна нерэальна, ды пэўную недаказанасьць у песьнях[3].

Узнагароды й прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У аглядзе ад «Tuzin.fm» па выніках 2012 году альбом быў адзначаны як «вельмі слаўная праца, дзе адчуваецца індывідуальнасьць»[72]. Раней кружэлка ўжо адзначалася сайтам у артыкуле «Топ-5 беларускай музыкі гэтай вясны»[73]. Дыск таксама падзяліў месцы з шостага па дзявятае ў рэйтынгу дзесяці лепшых альбомаў, выдадзеных за першае паўгодзьдзе 2012 году па вэрсіі парталу «Experty.by»[74], быў адзначаны ў асабістых рэйтынгах ад Аляксандра Філімонава, рэдактару «Lenta.ru»[71], Сяргея Будкіна, рэдактару «Tuzin.fm»[69], Машы Калесьнікавай, рэдактару «Эўрапейскага радыё для Беларусі»[5]. Алег Клімаў як калумніст «Советской Белоруссии» напісаў пра плыту ў артыкуле пра найбольш годныя для папаўненьня асабістых фанатэкаў айчынныя альбомы за першыя сем месяцаў 2012 году[75]. Першы трэк плыты «Borderline» быў выбраны ў топ лепшых сучасных беларускіх песень парталам «Lenta.ru»[76]. Таксама за альбом гурт атрымаў намінацыю ў катэгорыі «Дэбют году» на першай прафэсійнай музычнай прэміі Беларусі ў галіне року, інды й альтэрнатывы «Rock Profi»[77].

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Borderline»  Алег Вяль, Канстанцін КарманАлег Вяль 4:09
2. «Gentleman»  Канстанцін КарманКанстанцін Карман 4:47
3. «Face to Face»  Канстанцін КарманКанстанцін Карман 3:57
4. «Happy for a While»  Алег ВяльАлег Вяль 4:06
5. «Out of Time»  Алег ВяльАлег Вяль 3:17
6. «Rolz’n'Rulz»  Алег Вяль, Канстанцін КарманАлег Вяль 3:55
7. «Criminal»  Алег ВяльАлег Вяль 3:36
8. «Dotted»  Канстанцін КарманКанстанцін Карман 4:29
9. «Someone Better»  Алег ВяльАлег Вяль 4:28
10. «Stand the Love»  Канстанцін КарманКанстанцін Карман 4:27

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Hair Peace Salon:

Вытворчасьць:

  • Яўген «Yellow Kid» Сухавей — зьвядзеньне (1, 2, 6, 7, 8, 9, 10).
  • Павал Сініла — зьвядзеньне (3, 5).
  • Анатоль Шманай — зьвядзеньне (4).
  • Павал Сініла, студыя «Еverest Studio» — мастэрынг.
  • Slap — дызайн вокладкі з выкарыстаньнем афортаў Сяргея Балянка.
  • Сяргей Балянок — ілюстрацыі вокладкі.
  • Максім «Krukoff» Лушчык — анімацыя вокладкі[33].

Кавэр-сьпевы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Інды-рок гурт «Bristeil» стварыў кавэр-вэрсію сьпеву «Out of Time», з дапамогай беларускай мовы ажывіў яго гучаньне й выпусьціў твор на сваім самотніку «Cyruĺnia Svietu» пад назвай «Pa-za Časam» у 2014 годзе[78].
  • Таксама для свайго новага гурту «Bristeil» Алег Вяль зрабіў творчы пераклад сьпеву «Gentleman»: беларускі варыянт мае назву «Вольны», але ён яшчэ пакуль нідзе не выконваўся, прыадчыняў таямніцу Ільля Маліноўскі, музычны рэдактар «Эўрапейскага радыё для Беларусі», у 2014 годзе[79].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ рэкамендаваныя; ад назвы сыстэмы рэкамэндацыі песень Last.fm па-ангельску: «Audioscrobbler».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Хагнир. "Ситка Пит 2012-05" (KARAKUL, Anvil Smith, HAIR PEACE SALON, LOWRIDERZ, Organoid, Starpilot и др.). nneformat.ru. Праверана 2018-12-25 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  2. ^ а б Сяргей Будкін. (2012-05-02) Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012 (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2019-03-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-22 г.
  3. ^ а б в г д Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио) (бел.). experty.by (2012-06-13). Праверана 2018-10-30 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  4. ^ Маша Колесникова. (2012-06-28) Внештатный эксперт М.Колесникова: Hair Peace Salon "Gentleman" Эўрапейскае радыё для Беларусі. experty.byПраверана 2018-11-12 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  5. ^ а б в г Маша Калесьнікава. (2012-04-11) Hair Peace Salon "Gentleman" (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2017-06-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  6. ^ Новый клип группы Hair Peace Salon (+видео) (рас.) experty.by Праверана 2018-11-14 г. Архіўная копія ад 2018-11-14 г.
  7. ^ Hair Peace Salon: «Рукі прэч ад Тыбэту» (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2010-11-29). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  8. ^ “美女之国” 的三好生——白俄罗斯乐队Hair Peace Salon  (кіт.) // 我爱摇滚乐 : часопіс. — 2010. — № 98. — С. 16. — ISBN 978-7-88573-475-6. — ISSN CN-G04-10-306-00/A.J6.
  9. ^ Happy For A While (豆瓣) (кіт.). Douban(en)Праверана 30 кастрычніка 2018 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  10. ^ Hair Peace Salon пазбавіліся мэлянхаліі (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2010-04-07). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  11. ^ Hair Peace Salon презентуют интернет-сингл «Happy For A While» (рас.). Ultra-Music (2010-04-06). Праверана 2018-11-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  12. ^ Hair Peace Salon прэзентуюць сінгл (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2010-04-06). Праверана 2019-06-06 г. Архіўная копія ад 2019-06-06 г.
  13. ^ Еўрарадыё. (2010-04-09) Hair Peace Salon: “Мы ўжо больш не брыт-рок” (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-03 г. Архіўная копія ад 2012-03-29 г.
  14. ^ а б Группа Hair Peace Salon выпустила интернет-сингл, готовит альбом (рас.). experty.by (2010-04-07). Праверана 2018-11-14 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  15. ^ Егор Шеремет. (2010-04-14) home-fest «cheelzzz!» (рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-21 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  16. ^ olya_liubimova. Фото "Hair Peace Salon". another.by. Праверана 2018-11-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  17. ^ Андрей Пятаков. (2010-04-14) home-fest «cheelzzz!»: пятилетие «fucktoreal promo» (рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  18. ^ Константин Карман (группа"Hair Peace Salon"): Бегать по "Динамо" и искать новую маечку – слишком дорого (рас.). Сталічнае тэлебачаньне (2010-06-20). Праверана 2016-01-31 г. Архіўная копія ад 2017-01-11 г.
  19. ^ Slap. (2010-09-16) Новыя рэлізы ад гурту Hair Peace Salon (бел.) generation.by Праверана 2018-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  20. ^ Антон Серенков. (2010-10-11) Субъективный интернет-обзор (сентябрь 2010) (рас.) experty.by Праверана 2018-11-14 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  21. ^ Дмитрий Подберезский. Rolz'n'Rulz (рас.). ej.by. Праверана 2019-05-18 г. Архіўная копія ад 2019-05-18 г.
  22. ^ Hair Peace Salon выпустили новый интернет-сингл «Rolz’N’Rulz» (рас.). Ultra-Music (2010-09-17). Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  23. ^ Еўрарадыё. (2010-04-06) Bonobo выбірае беларускіх музыкаў (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-03 г. Архіўная копія ад 2010-04-19 г.
  24. ^ ку поговорил с группой Hair Peace Salon про передвижения людей и идей вокруг группы (рас.). Культурный журнал (2010-09-10). Праверана 2018-12-21 г. Архіўная копія ад 2018-12-21 г.
  25. ^ а б Танчыць Hair Peace Salon (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2010-10-05). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  26. ^ Віктар Сямашка; Андрэй Назараў. (2010-10-12) “Электрасфэра” Кракатук №035 (бел.) podfm.ru. Беларускае Радыё Рацыя. — Дыджэйскія вэрсіі аказаліся лепшымі за арыгіналы.... Праверана 2019-11-07 г. Архіўная копія ад 2019-11-07 г.
  27. ^ Hair Peace Salon анонсируют новый альбом (рас.) experty.by Праверана 2018-11-14 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  28. ^ Hair Peace Salon в удалённом доступе (рас.). Ultra-Music (2010-11-28). Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  29. ^ а б Онлайн-концерт: Hair Peace Salon (рас.) TUT.BY Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  30. ^ Hair Peace Salon выпусьціў джэнтэльмэнскі альбом (+спампаваць) (бел.) generation.by Праверана 2018-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  31. ^ Hair Peace Salon у аддаленым доступе (бел.) generation.by Праверана 2018-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  32. ^ Александр Чернухо. (2012-03-21) Hair Peace Salon выпустили альбом "Gentleman" (рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  33. ^ а б в г д Hair Peace Salon выпустили дебютный полноформатник (+скачать) (рас.) experty.by Праверана 2018-11-13 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  34. ^ а б Hair Peace Salon выдалі першы альбом за 14 гадоў існаваньня (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-03-21). Праверана 2018-12-19 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  35. ^ Минская группа «Hair Peace Salon» выпустила свой первый студийный сборник песен «Gentleman» (рас.). Памяркоўны Гук (2012-03-26). Праверана 2018-11-27 г. Архіўная копія ад 2013-04-09 г.
  36. ^ Hair Peace Salon презентует альбом, выпущенный полгода назад (рас.). Ultra-Music (2012-10-01). Праверана 2018-11-21 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  37. ^ 4=3 (рас.). ГРАФФИТИ бар & клуб (2012-07-23). Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  38. ^ Vitaly Borodatos. (2012-10-07) В Репаблик джентлемены Hair Peace Salon наденут штаны (рас.) Минская волна. YouTubeПраверана 2018-12-14 г.
  39. ^ Проект «СТАрт» (рас.). СТА Логистик. Праверана 2018-11-28 г. Архіўная копія ад 2018-02-01 г.
  40. ^ Маша Колесникова. (2012-10-02) Hair Peace Salon покажут "Джентельмена" широкой публике (рас.). experty.byПраверана 2018-12-26 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  41. ^ Hair Peace Salon і Ірэна Катвіцкая запісалі трэк пра адзінства (+Mp3-прэм’ера) (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-10-09). Праверана 2018-12-19 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  42. ^ Маша Калеснікава. (2012-10-12) Hair Peace Salon: "Усё нармальна. Як звычайна. На чацвёрачку" (+фота) (бел.) experty.by Праверана 2018-11-12 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  43. ^ Hair Peace Salon (рас.). sta-logistic.by. Праверана 2018-11-15 г. Архіўная копія ад 2016-03-21 г.
  44. ^ Маша Калеснікава; Аляксандр Ждановіч. (2012-10-12) Hair Peace Salon: "Усё нармальна. Як звычайна. На чацвёрачку" (фотарэпартаж) (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2018-12-26 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  45. ^ Алина Шиманская. (2013-03-26) Трибьют Coldplay прошел в рамках проекта Британика (рас.). Памяркоўны Гук. Праверана 2018-11-27 г. Архіўная копія ад 2013-03-29 г.
  46. ^ Ольга Осокина. (2012-11-27) В Бобруйске выступила группа «Hair Peace Salon» (рас.). Бобруйский курьерПраверана 2019-04-10 г. Архіўная копія ад 2019-04-10 г.
  47. ^ А. С.; Сяржук Лацінскі. (2012-11-27) Hair Peace Salon выступили в Бобруйске (фото, видео) (бел.). babruisk.by. Праверана 2018-12-12 г. Архіўная копія ад 2013-09-22 г.
  48. ^ Маша Калеснікава. Hair Peace Salon прапануюць старому вуху новае гучанне (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2018-12-26 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  49. ^ Вячеслав Радионов. (2013-01-14) Концерты недели: Кен Хенсли, Avias, Morfe’, Zui (рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  50. ^ Сколько участников Hair Peace Salon нужно, чтобы взять интервью (рас.). Памяркоўны Гук (2013-01-21). Праверана 2018-11-27 г. Архіўная копія ад 2013-04-09 г.
  51. ^ Эксперименты от Hair Peace Salon (рас.). ГРАФФИТИ бар & клуб (2013-01-12). Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  52. ^ Вячеслав Радионов. (2012-12-10) Анонсы недели: Brazzaville, AS/DS, [AMATORY, Akute, "Кассиопея"] (рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2018-11-24 г.
  53. ^ Концерт Hair Peace Salon и Hummuskiss. Минск, 16 декабря 2012 (рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2018-11-24 г.
  54. ^ Татьяна Бобер; Алина Шиманская. (2013-04-03) Концерт Hair Peace Salon и Clover Club (рас.). Памяркоўны Гук. Праверана 2018-11-25 г. Архіўная копія ад 2013-04-06 г.
  55. ^ Вячеслав Радионов. (2013-03-23) Итоги розыгрыша билетов на концерт Clover Club и Hair Peace Salon (рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-25 г. Архіўная копія ад 2018-11-24 г.
  56. ^ Евгений Кедо. (2013-03-05) Акустика весны: куда катится фестиваль? (фотоотчет) (рас.). Памяркоўны Гук. Праверана 2018-11-27 г. Архіўная копія ад 2013-04-09 г.
  57. ^ Маша Калеснікава. (2013-03-05) "Акустыка вясны": іншыя інтанацыі для размовы з моладдзю (слухаць) (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-01-05 г. Архіўная копія ад 2019-01-05 г.
  58. ^ Вячеслав Радионов. (2013-02-20) Весна начнётся с акустики (рас.). Ultra-Music. Праверана 2019-01-05 г. Архіўная копія ад 2019-01-05 г.
  59. ^ Сяргей Будкін; Аляксандр Ждановіч. (2013-01-21) Вытанчаная акустыка ад Hair Peace Salon (фотарэпартаж). Будзьма беларусамі!Праверана 2018-10-26 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  60. ^ Ольга Зингер. (2013-04-17) Презентуют местный музыкальный сборник (рас.). Інфа-Кур’ерПраверана 2019-04-10 г. Архіўная копія ад 2019-04-10 г.
  61. ^ Ольга Зингер. (2013-04-24) На презентации «ССК-2» пели про рай, поощряли гостей города и делали всё наоборот (рас.). Інфа-Кур’ерПраверана 2019-04-10 г. Архіўная копія ад 2019-04-10 г.
  62. ^ Вечеринка «группа «Hair Peace Salon» (Минск)» - расписание, рецензия, фотография (рас.). today.kiev.ua. Праверана 2019-05-11 г. Архіўная копія ад 2019-05-11 г.
  63. ^ Антонина Журавская. (2013-05-01) Майские в Киеве: Пасхальные гуляния, День Победы, концерты, фестивали, выставки (ФОТО, ВИДЕО) (рас.). Новый День. Праверана 2019-05-11 г. Архіўная копія ад 2019-05-11 г.
  64. ^ а б Дмитрий Подберезский. Gentleman (рас.). ej.by. Праверана 2018-12-09 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  65. ^ Илья Малиновский. (2012-03-30) Hair Peace Salon: "Мечтаний или надежд на глобальную популярность у нас нет" (+фото) (рас.) Эўрапейскае радыё для Беларусі. experty.byПраверана 2018-11-13 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  66. ^ Ілля Маліноўскі. (2012-03-26) Hair Peace Salon: Мараў ці надзеяў на глабальную папулярнасць у нас няма (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-26 г. Архіўная копія ад 2015-05-07 г.
  67. ^ Майстар-кляс ад Hair Peace Salon (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-05-03). Праверана 2018-12-19 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  68. ^ Маша Калеснікава: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год (+аўдыё) experty.by Праверана 2018-11-11 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  69. ^ а б Сяргей Будкін: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год (+аўдыё) experty.by Праверана 2018-11-11 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  70. ^ Юрась Ускоў. (2012-10-02) Музычныя вынікі паўгоддзя: наперадзе «Срэбнае вяселле» (бел.). Наша НіваПраверана 2020-02-23 г. Архіўная копія ад 2020-02-23 г.
  71. ^ а б Александр Филимонов. (2013-04-09) Александр Филимонов (Россия): личный топ-10 белорусских альбомов за 2012 год (рас.). experty.byПраверана 2018-11-11 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  72. ^ А хто там ідзе? Вынікі 2012 году (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-12-29). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  73. ^ ТОП-5 беларускай музыкі гэтай вясны (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-06-02). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2018-12-20 г.
  74. ^ Лучшие альбомы 2012: топ-10 за первое полугодие (+аудио) (рас.) experty.by Праверана 2018-11-12 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  75. ^ Олег Климов. (2012-08-01) Новые герои звукозаписи (рас.). Советская БелоруссияПраверана 2020-02-02 г. Архіўная копія ад 2019-06-09 г.
  76. ^ Александр Филимонов. (2013-04-10) Заводы стаяць, адны гітарысты ў краіне (рас.). Lenta.ruПраверана 2018-12-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  77. ^ Ася Поплавская. (2013-04-17) Первую профессиональную музпремию получили Akute и «Ляписы» naviny.by Праверана 2018-11-12 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  78. ^ Bristol перасьпяваў Hair Peace Salon i Лану Дэль Рэй па-беларуску (аўдыё) (бел.). Tuzin.fm (2014-05-30). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2017-01-11 г.
  79. ^ Ілля Маліноўскі. (2014-07-18) Пра што хіты англамоўных беларускіх рокераў (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-07-08 г. Архіўная копія ад 2019-07-08 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]