Дзеі данаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Gesta Danorum»)

Дзеі данаў (па-лацінску: Gesta Danorum) — праца па гісторыі народу данаў у 16 кнігах, складзеная ў 12 стагодзьдзі Саксонам Граматыкам.

Гісторыя пра Амлета[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольшую вядомасьць «Дзеям данаў» прынесла гісторыя пра Амлета, якая легла ў аснову знакамітай трагедыі Шэксьпіра «Гамлет». Лічыцца, што Шэксьпір не чытаў саму працу Саксона Граматыка, а ўзяў сюжэт зь нейкай прамежкавай крыніцы.