Google Videos

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Google Video»)
Google Videos
Тып відэагостынг
Даступныя мовы ангельская мова
Уладальнік Google
Аўтар Google
Пачатак працы 25 студзеня 2005 (19 гадоў таму)
Рэгістрацыя непатрэбная
Ліцэнзія бескаштоўнае апраграмаваньне[d]
video.google.com

Google Videos — бескаштоўны відэагостынг і пошукавы рухавік ад Google, які распачаў працу 25 студзеня 2005 году[1]. Відэакліпы з Google Videos можна дадаць на старонку пры дапамозе адмысловага HTML-коду (як і на YouTube). Гэтак шмат сайтаў могуць вырашыць праблему з бракам месца і сеціўных каналаў для сваіх відэафайлаў.

9 кастрычніка 2006 году Google набыў YouTube, а 13 чэрвеня 2007 было абвешчана пра інтэграцыю пошукавых вынікаў зь YouTube на Google Videos. Таксама стаў даступным пошук відэа па іншых гостынгах[2]. Прагляд вынікаў пошуку выглядае падобна Google Images: угары зьяўляецца палічка са спасылкамі, а ніжэй — старонка, на якой знаходзіцца відэафайл.

У 2009 годзе Google скасаваў магчымасьць загружаць у сэрвіс відэа, прапанаваўшы карыстальнікам перайсьці да YouTube[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Google Video Search Live Google Blogoscoped  (анг.)
  2. ^ Google Frames a Video Search Engine Google Operating System  (анг.)
  3. ^ Turning Down Uploads at Google Video Official Google Video Blog  (анг.)