Google Videos

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Google Videos
Google Videos logo.png
URL video.google.com
Тып відэагостынг
Рэгістрацыя непатрэбная
Аўтар Google
Пачатак працы 25 студзеня 2005 году

Google Videos — бескаштоўны відэагостынг і пошукавы рухавік ад Google, распачаўшы працу 25 студзеня 2005 году.[1] Відэакліпы з Google Videos можна дадаць на старонку пры дапамозе адмысловага HTML-коду (як і на YouTube). Гэтак шмат сайтаў могуць вырашыць праблему з бракам месца і сеціўных каналаў для сваіх відэафайлаў.

9 кастрычніка 2006 году Google набыў YouTube, а 13 чэрвеня 2007-га было абвешчана пра інтэграцыю пошукавых вынікаў зь YouTube на Google Videos. Таксама стаў даступным пошук відэа па іншых гостынгах.[2] Прагляд вынікаў пошуку выглядае падобна Google Images: угары зьяўляецца палічка са спасылкамі, а ніжэй — старонка, на якой знаходзіцца відэафайл.

У 2009 годзе Google скасаваў магчымасьць загружаць у сэрвіс відэа, прапанаваўшы карыстальнікам перайсьці да YouTube.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Google Video Search Live Google Blogoscoped (анг.)
  2. ^ Google Frames a Video Search Engine Google Operating System (анг.)
  3. ^ Turning Down Uploads at Google Video Official Google Video Blog (анг.)