Google search

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пошук Google

Галоўная старонка беларусамоўнае вэрсіі
Тып Пошукавая сыстэма
Даступныя мовы Беларуская і 122 іншыя (2015)
Уладальнік Google Inc.
Аўтар Сяргей Брын і Лэры Пэйдж
Пачатак працы 15 верасьня 1997 (26 гадоў таму)[1]
Камэрцыйны? Так
Рэгістрацыя Па жаданьні
Прыбытак Праз AdWords
Актуальны стан Працуе
Рэйтынг Alexa 1
Мова праграмаваньня C, C++ і Python[d]
Google.com

Google search — пошукавая сыстэма ад Google, якая займае першае месца па колькасьці карыстальнікаў у Сеціве — 84,91%[2][3]. Google апрацоўвае сотні мільёнаў запытаў штодзень. Першапачаткова сыстэма была разробленая Лэры Пэйджам і Сяргеем Брынам у 1997 годзе[1].

Акрамя, натуральна, пошуку па словах, Google падтрымлівае іншыя карысныя функцыі: сынонімы, прагнозы надвор’я, часавыя пасы, біржавыя індэксы, мапы, зьвесткі пра землятрусы, расклады паказу фільмаў і гэтак далей. Акрамя гэтага, падтрымліваецца канвэртацыя адзінак вымярэньня і грошаў, вылічэньні (3*4+sqrt(6)-pi/2), пошук па патэнтах і іншае.

Вынікі пошуку выводзяцца суадносна са спэцыяльнай тэхналёгіяй «PageRank», якая зьяўляецца камэрцыйнай тайнай. Акрамя гэтага, завалоданьне інфармацыяй пра альгарытм працы PageRank можа сапсаваць вынікі ў выгаду спамэраў. Вынікі пошуку можна ўдакладніць мноствам шляхаў, напрыклад, выдаліць вынікі, у якіх сустракаецца «слова»: запыт -слова.

Пошукавая сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

PageRank[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: PageRank

Падчас адлюстраваньня рэзультатаў выкарыстоўваецца спэцыяльны запатэнтаваны альгарытм PageRank. PageRank вылічвае рэкурсіўны «кошт» старонак, зыходзячы з сумы ўжо вылічаных «коштаў» старонак, якія спасылаюцца на дадзеную. Мяркуюць, што PageRank лічыцца з гэтак званымі крытэрамі значнасьці для чалавека. Мноства пошукавых сыстэмаў да Google выводзіла вынікі запыту паводле колькасьці напатканых ключавых словаў у пэўным выніку, ці паводле рэлевантнасьці. Акрамя PageRank, Google мае яшчэ ~200 крытэраў, якія ўдасканальваюць сьпісы з вынікамі[4].

Пошукавыя вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтаю Google зьяўляецца ня толькі праіндэксаваць і закэшаваць старонкі, але і зрабіць «здымкі» іншых тыпаў файлаў: PDF, дакумэнтаў Word, табліцаў Excel, Flash SWF, простых тэкстаў і гэтак далей.[5] Акрамя тэкставых файлаў і SWF-кліпаў, закэшаваныя дакумэнты канвэртуюцца ў (X)HTML, каб усе гэтыя дакумэнты кожны мог пабачыць без адмысловых прыладаў.

Страты энэргіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Google завярае, што адзін пошукавы запыт дае страту прыкладна 1 кДж што эквівалентна 0,0003 кВт·г[6].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2008 году пошукавая сыстэма мае беларускі інтэрфэйс. 11 лютага 2010 году на пошукавым сэрвісе быў зьмешчаны лёга з малюнка Напалеона Орды «Палац Чацьвярцінскіх у Горадні»[7]. У сьнежні 2013 году на пошукавік «Гугл» прыпадала 50 % пошукавых запытаў у Беларусі[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б WHOIS: google.com  (анг.)
  2. ^ Пошукавы рэйтынг па дадзеных Alexa па стане на 20.12.2009  (анг.)
  3. ^ Па дадзеных кампаніі Net Applications у лістападзе 2009 году доля рынку Google складала 84,91%, Yahoo — 6,22%, Baidu — 3,28%, Bing — 3,26%, Ask — 0,58%, AOL — 0,49%
  4. ^ Corporate Information: Technology Overview Google  (анг.)
  5. ^ Google Frequently Asked Questions — File Types Google  (анг.)
  6. ^ Powering a Google search // Official Google Blog  (анг.)
  7. ^ «Google» павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды // Эўрарадыё, 11 лютага 2010 г. Праверана 4 верасьня 2020 г.
  8. ^ Дарына Запольская. Да любiмай цешчы зь «Яндэксам» // Зьвязда : газэта. — 5 сьнежня 2013. — № 229 (27594). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Google searchсховішча мультымэдыйных матэрыялаў