Gray Matter Interactive

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Gray Matter Interactiveамэрыканская студыя па распрацоўцы кампутарных гульняў, якая ў цяперашні час не існуе.

Першапачаткова студыя Gray Matter Interactive мела назву Xatrix Entertainment, Inc. і першую сваю гульню — «Cyberia» — выпусьціла ў 1994 годзе. У 2000-х гадах кампанія зьмяніла назву на Gray Matter Interactive. У 2002 годзе кампанію набыў адзін з найбуйнейшых амэрыканскіх выдаўцоў і распрацоўшчыкаў кампутарных гульняў — кампанія Activision; Gray Matter Interactive стала яе філіялам. Як філіял, студыя распрацавала частку гульні Return to Castle Wolfenstein для аднаго гульца, а частка гульні для некалькіх гульцоў была створаная кампаніяй Nerve Software. Гульня Call of Duty: United Offensive была распрацаваная выключна сіламі Gray Matter. Над апошняй сваёй гульнёй — Call of Duty 2: Big Red One — Gray Matter працавала ў шчыльным супрацоўніцтве з Treyarch. Пасьля выпуску гэтай гульні ў 2005 годзе штат супрацоўнікаў Gray Matter быў паглынуты ў штат да Treyarch і з гэтага моманту фактычна дзейнасьць Gray Matter Interactive як асобнай студыі была спыненая. Пасьля гэтага зьліцьця студыяў некаторыя супрацоўнікі сышлі з Treyarch, а некаторыя засталіся.

Гульні, распрацаваныя як Gray Matter[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульні, распрацаваныя як Xatrix Entertainment[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]