Haiku (апэрацыйная сыстэма)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Haiku
Haikulogov2.png
Haiku OS.png
Апэрацыйная сыстэма Haiku з новым графічным інтэрфэйсам
Распрацоўнік
Haiku, Inc.
Выпускі
Сямейства АС BeOS
Першы выпуск 2001
Апошні стабільны рэліз [+/−]
Тэставая вэрсія R1 Alpha 4.1 / 14 лістапада 2012 г.; 2 гады таму
Мовы шматмоўная
Тып ядра гібрыднае
Стандартны інтэрфэйс X11
Ліцэнзія MIT License ды Be Sample Code License
Вэб-сайт haiku-os.org
Бягучы стан

Haiku — адкрытая рэалізацыя апэрацыйнае сыстэмы BeOS.

Распрацоўка праекта распачалася ў 2001 годзе пад назваю «OpenBeOS», калі кампанія Be, што рабіла BeOS, была купленая карпарацыяй Palm Inc. Далейшая распрацоўка BeOS спынілася. OpenBeOS быў не адзіным праектам, які пераймаў BeOS (існуюць усё яшчэ незакончаныя праекты Cosmoe і Blue Eyed OS), але ён напісаны цалкам з нуля, захоўваючы бінарную сумяшчальнасьць з BeOS вэрсыі 5.0. Такім чынам любая праграма, напісаная для гэтай вэрсыі BeOS, можа выкарыстоўвацца ў OpenBeOS без папярэдняй перакампіляцыі.

У 2004 праект атрымаў назву Haiku, каб не парушаць правы кампаніі Palm на гандлёвую марку BeOS. Назва паказвае элегантнасьць і прастату, якая прываблівае ў плятформе BeOS, яна была абраная ў выніку афіцыйнага галасаваньня ўдзельнікаў праекту. Слова «Haiku» спачатку ўжывалася для абазначэньня адмысловай памылкі haiku, знойдзенай у стандартным браўзэры BeOS NetPositive і шэрагу іншых праграмаў для BeOS.

На сёньняшні дзень праект кантралюецца карпарацыяй Haiku, некамерцыйнай арганізацыяй, што месьціцца ў Нью-Ёрку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Haiku (апэрацыйная сыстэма)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў