Hasta La Fillsta

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Hasta La Fillsta

Выступ гурту Hasta La Fillsta ў 2010 годзе
Інфармацыя
Гады1996—1999; лістапад 2009 — цяпер
АдкульМенск, Беларусь
Моваангельская, беларуская, расейская
Жанр(ы)альтэрнатыўны рок
УдзельнікіВольга Самусік, Кастусь Калесьнікаў, Сяргей Канановіч, Улад Плюшчаў, Зьміцер Харытановіч
Былыя ўдзельнікіХрысьціна Мендзялеева
http://www.hastalafillsta.com/be

Hasta La Fillsta — беларускі гурт, які выконвае музыку кірунку альтэрнатыўны рок. Заснаваны ў 1996 годзе. Першапачаткова выконвалі песьні на ангельскай мове, потым на беларускай, расейскай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўленьне (1996)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт узьнік у 1996 годзе. Першапачатковы калектыў складаўся з трох хлопцаў і адной дзяўчынкі: гітарыст, басіст, барабаншчык і вакалістка — Сяргей Канановіч, Кастусь Калесьнікаў, Зьміцер Харытановіч і Хрысьціна Мендзялеева. Гурт заявіў пра сябе ўжо празь месяц пасьля стварэньня стаўшы ляўрэатам фэстывалю альтэрнатыўнай музыкі «Уступи дорогу», які праводзіўся фондам Сораса. У гэтым складзе гурт перамог на рок-фэсьце «Басовішча’97».

У 1997 годзе, вакалістка гурту, Хрысьціна Мендзялеева, на Рок-каранацыі, атрымала званьне «Рок-князёўна’97», абышоўшы Вераніку Круглову.

Зь лістапада 1998 году па 1999 год у гурце граў басіст Улад Плюшчаў.

У 1999 годзе вакалістка гурту, Хрысьціна Мендзялеева, зьехала вучыцца ў Бэльгію, і гурт на доўгі час распаўся — вакалістка засталася ў Бэльгіі, пасьля вучобы, заняўшыся кінэматаграфіяй, а хлопцы гралі па іншых гуртах[1].

Адраджэньне (2009)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Празь дзесяць гадоў пасьля распаду асноўны склад гурту вырашыў ізноў сабрацца, у канцы 2009 году, заявіўшы аб гэтым на «Еўрарадыё». Для першых пяці песень запрасілі 3 новых вакалістаў — Аляксандра Памідорава, Сашу Ракаўца, ды Вольгу Васмусік, кожны зь іх выканаў розныя песьні.

У складзе гурту вакалісткай засталася Вольга Самусік, якая раней сьпявала ў гуртах «Tarpach» і «žygimont VAZA». Вольга Самусік таксама атрымала тытул «Рок-князёўна» ў 2007 годзе.

Першы прэзэнтацыйны трэк з каляднага інтэрнэт-рэлізу — «Праўда», на словы Францішка Багушэвіча (вакалісты Саша Ракавец і Аляксандар Памідораў).

Першы канцэрт пасьля ўзьяднаньня, які гурт падрыхтаваў да «Сьвята герояў», гурт даў 23 лютага 2010 году. Гурт выканаў новыя песьні, якія ўвайшлі ў інтэрнэт-рэліз, а таксама некалькі гітоў гурта. Канцэрт адбыўся ў «Jolly Roger Café», Менск. У чэрвені 2010 году гурт прыняў удзел у праграме «Зорны рынг», тэлеканала СТБ.

Склад гурту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачатковы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Хрысьціна Мендзялеева — вакал
  2. Кастусь Калесьнікаў — бас (з 1996 г. па кастрычнік 1998 г.)
  3. Сяргей Канановіч — гітара
  4. Улад Плюшчаў — бас (з лістапада 1998 г. па 1999 г.)
  5. Зьміцер Харытановіч — барабаны

Сёньняшні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Сяргей Канановіч — гітара (таксама і ў «Крамбамбуля», «Zet»; бас у «Pomidor/OFF»)
  2. Улад Плюшчаў — бас (таксама і ў «Крамбамбуля», «Zet», «IQ48»)
  3. Зьміцер Харытановіч — барабаны (таксама і ў «Rainstorm» (ААЭ), «Dr. Jack» (Беларусь — ААЭ), «Pomidor/OFF»).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]