Heckler & Koch HK33

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
HK 33
HK33A2
HK 33A2
Тып Аўтамат
Краіна паходжаньня Нямеччына
Гісторыя вытворчасьці
Вытворца Heckler & Koch, MAS, MKEK
Вытворчасьць з 1968 году
Мадыфікацыі HK 33; HK 33A1; HK 33A2; HK 33A3; KH 33KA3; HK 33SG/1
Характарыстыкі
Патрон 5,56×45 мм
Хуткастрэльнасьць 750 ст/хв
Пачатковая
хуткасьць кулі:
950 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
500 м
Від боясілкаваньня скрынчатыя набоі на 25, 30 ці 40 патронаў

HK 33 — нямецкі аўтамат, распрацаваны кампаніяй Heckler & Koch на аснове аўтаматычнай вінтоўкі HK G3. Асноўнымі адрозьненьнямі HK 33 ад G3 сталі меншы калібр, маса і памеры. Мэханіка жа зброі ня зьведала зьменаў.

Магчымая ўсталёўка розных модуляў УСМ, як з адсечкай чаргі, так і безь яе. Ствольная скрынка — штампаваная. Можа ўсталёўвацца 40-мм падстволавы гранатамёт і багнет-нож (штык), а таксама маецца магчымасьць кіданьня вінтовачных гранат са ствала (акрамя скарочаных варыянтаў).

Ліцэнзія на вытворчасць HK 33 была прададзеная турэцкай фірме MKEK, якая распачала з 1999 году вытворчасьць аўтамата для турэцкага войска.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Heckler & Koch HK33сховішча мультымэдыйных матэрыялаў