Heidevolk

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Heidevolk

Heidevolk на Метал фрэнці-фэстывалі ў 2017 годзе
Інфармацыя
Гадыз 2002
АдкульАрнэм, Нідэрлянды
Мованідэрляндзкая
Жанр(ы)фолк-мэтал
ВыдавецNapalm Records
http://www.heidevolk.com/

Heidevolk — музычны гурт зь Нідэрляндаў, які выконвае фолк-мэтал. Тэмамі лірыкі іхніх песьняў зьяўляюцца прырода, гісторыя іхняе роднае правінцыі Гельдэрлянд і германская міталёгія. Уся іхняя лірыка напісаная на іхняй роднай нідэрляндзкай мове. «Heidevolk» перакладаецца як «людзі верасовае пустэчы».[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Heidevolk быў заснаваны ў 2002 годзе (спачаку пад назвай «Hymir») шасьцю нідэрляндцамі, якіх прыцягвалі агульныя цікавасьці — прырода Нідэрляндаў, германская міталёгія, фальклёр і гісторыя Гельдэрлянду. Яны мелі агульнае жаданьне стварыць музыку, якая адлюстравала бы іхнія захапленьня. Яны прыдумалі назву Heidevolk, шпацыруючы ў раёнах Вэлювэ. Гурт пачаў выступаць з канцэртамі ў 2003 г.[1] Пачынаючы з 2003 году гурт выпусьціў адзін дэма-альбом, чатыры студыйныя альбомы, і адзін міні-альбом.

Іхні трэці альбом, Uit oude Grond, быў прызнаны асабліва пазытыўна: адзін з рэцэнзэнтаў апісаў яго як «надзвычай прыемны рэліз, які камбінуе агрэсіўны мэталічны рыф з даданымі з густам народнымі інструмэнтамі й мэлёдыямі».[2]

Новы альбом Heidevolk атрымаў назву Batavi. Ягоны рэліз зьдзейсьніўся на лэйбле Napalm 2 сакавіка 2012 году. Batavi — гэта канцэптуальны альбом, у якім расказваецца пачатак гісторыі племя батаваў, ад ягонага ўзьнікненьня да сьмелага паўстаньня супраць адной з найвялікшых імпэрыяў у гісторыі чалавецтва. Разьвіцьцё сюжэту разгортваецца на фоне войнаў заключэньня саюзаў, інтрыгаў і здрадніцтва, але галоўная роля ў ім адведзеная народу, які б’ецца на ўсялякіх франтох і змагаецца за выжываньне.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Марк Боктынг — вакал (з 2005)
  • Райман Блюм — гітара (з 2005)
  • Роўан Мідэльвэйк — бас-гітара (з 2006)
  • Ёст Вэстдэйк — барабаны (з 2002)
  • Кевін Фрухтбэрт — гітара (з 2011)
  • Ірма Фос — скрыпка (з 2008)

Ранейшыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]