IKEA

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
IKEA International Group
Тып прыватная
Дэвіз Ёсьць ідэя — ёсьць IKEA!
Заснаваная 1943
Заснавальнікі Інгвар Кампрад
Краіна
Разьмяшчэньне Лейдэн, Нідэрлянды
Ключавыя фігуры Пэтэр Агнэф’ель (прэзыдэнт і выканаўчы дырэктар групы кампаніяў ІКЕА)
Галіна розьнічны гандаль
дрэваапрацоўчая прамысловасьць
Прадукцыя мэбля, прадметы хатняга ўжытку
Абарачэньне 28,506 млрд эўра (2013)[1]
Апэрацыйны прыбытак 4,011 млрд эўра (2013)[1]
Чысты прыбытак 3,302 млрд эўра (2013)[1]
Лік супрацоўнікаў 139 000 (2013)[1]
Матчына кампанія Stichting INGKA Foundation

IKEA («ІКЕ́А», часам вымаўляецца як «Ікея») — швэдзкая кампанія, зарэгістраваная ў Нідэрляндах, якая зьяўляецца адной з найбуйнейшых у сьвеце гандлёвых сетак па продажы мэблі й тавараў для дому. Па стане на студзень 2014 году налічвала 349 крамаў у 43 краінах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампанія мае швэдзкія карані і падтрымлівае імідж швэдзкае кампаніі ва ўсіх маркетынгавых камунікацыях. Заснаваная ў 1943 годзе Інгварам Кампрадам. Асартымэнт пачынаўся з запалак, рамак ды інш. У 1948 годзе ў продажы ўпершыню зьявілася мэбля, а ўжо ў 1958 годзе адкрылася першая крама Möbel-IKÉA ў Швэцыі. У 1963 годзе кампанія выйшла на міжнародны рынак, пачаўшы з Нарвэгіі. Далей па эўрапейскіх краінах крамы сеткі распаўсюдзіліся ў 1970-я гг.: Швайцарыя (1973), Нямеччына (1974). Напрыканцы 1970-х крамы зьявіліся на іншых кантынэнтах: Японія (1974), Аўстралія ды Ганконг (1975), Канада (1976), Сынгапур (1978).

Мапа крамаў ІКЕА па сьвеце:

     Краіны, у якіх знаходзяцца крамы IKEA

     Краіны, у якіх плянуецца адкрыць магазіны IKEA

     Закрытыя крамы

Назва «IKEA» зьяўляецца акронімам і расшыфроўваецца як «Ingvar Kamprad Elmtaryd Agunnaryd», то бок імя ды прозьвішча заснавальніка і назва фэрмы Эльмтаруд у камуне Агунаруд, дзе ён нарадзіўся.

Уласьнікі й кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

IKEA належыць нідэрляндзкаму фонду Stichting INGKA Foundation (галаўная кампанія групы — нідэрляндзкая Ingka Holding B. V.).

Ад 2013 году прэзыдэнтам кампаніі зьяляецца Пэтэр Агнэф’ель, які замяніў на гэтай пасадзе Мікаэля Альсана (Mikael Ohlsson). Паводле дадзеных часопісу Forbes на 2014 год, заснавальнік і суўласьнік IKEA Інгвар Кампрад мае маёмасьць на $4 млрд[2].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампанія IKEA займаецца дызайнам і рэалізацыяй мэблі ды спадарожных тавараў для дому, разьлічаных на масавага спажыўца. Канцэпцыя мэблі ІКЕА грунтуецца на тым, што большую частку мэблевага асартымэнту пакупнікі зьбіраюць дома самастойна. Таксама тавары перавозяцца ў плыткіх кардонных скрынках, тым самым зьніжаюцца выдаткі на лягістыку ды сэрвіс.

Па стане на студзень 2014 году IKEA валодае 349 крамамі ў 43 краінах, а на сайце кампаніі разьмешчана болей за 12,000 тавараў. За 2007 год сайты IKEA наведалі больш за 470 млн чалавек. Для вытворчасьці сваіх тавараў кампанія апрацоўвае блізка 1% драўніны, якая выкарыстоўваецца на Зямлі, што робіць IKEA найбуйнейшым карыстальнікам драўніны ў сусьветным розьнічным гандлі [3]. Найбольшымі паводле плошчы крамамі ІКЕА зьяўляюцца:

  • Stockholm Kungens Kurva, Швэцыя: 55,2 тыс. м²
  • Shanghai Baoshan, Кітай: 55 тыс. м²
  • Shanghai Pudong Beicai, Кітай: 49,4 тыс. м²

У 2013 годзе IKEA адкрыла свой першы гандлёвы цэнтар у Вільні, які з плошчай у 2,5 тыс. м² і 200 супрацоўнікамі стаў найбуйнейшай мэблевай крамай у краінах Балтыі.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіраўніцтва ІКЕА не разглядае выхад на беларускі рынак у бліжэйшыя гады. Прычыны гэтага — у высокіх мытных пошлінах і немагчымасьці арганізаваць уласную вытворчасьць у Беларусі для зьніжэньня коштаў[4].

Украіна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

IKEA заявіла пра свой намер выйсьці на ўкраінскі рынак на пачатку 2005 году. Паводле першапачатковых плянаў першая крама мусіла адкрыцца ў Кіеве ў 2006 годзе. Аднак працэс зацягнуўся праз праблемы з выдзяленьнем зямельнай дзялянкі.

У верасьні 2007 генэральны дырэктар пададдзелу IKEA у Расеі й СНД Пэр Каўфман паведаміў, што кампанія атрымае зямельную дзялянку пад Адэсай, аднак у 2010 годзе стала вядома пра прыпыненьне гэтага праекту[5].

Расея[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Расеі зацікаўленасьць IKEA прадстаўляюць яе даччыныя кампаніі — ААТ «ИКЕА Дом», ААТ «ИКЕА Мос» ды ААТ «ИКЕА Торг». Першы комплекс IKEA адчыніўся ў Хімках у сакавіку 2000 году. Па стане на 2014 год у Расеі дзейнічала 14 крамаў сеткі (у тым ліку 3 у Маскве, 2 у Санкт-Пецярбургу ды па адной у Екацерынбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Новасыбірску, Краснадары, Растове-на-Доне, Казані, Омску, Уфе, Самары).

Назва тавараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва тавараў кампаніі складаецца з аднаго-двух словаў. Большасьць назваў — швэдзкага паходжаньня. Хоць ёсьць колькі прыкметных выключэньняў, асноўная частка прадукцыі названая ў адпаведнасьці з адмыслова распрацаванай сыстэмай:

Катэгорыя Назва Прыклад
Мяккая мэбля, часопісныя столы, плеценая мэбля, кніжныя паліцы, дзьвярныя ручкі Швэдзкія назвы Кліпан
Ложкі, шафы, мэбля для перадпакою Нарвэскія тапонімы Чусіг
Абедзенныя сталы ды крэслы Фінская тапонімы Мэльторп
Кніжныя шафы Прафэсіі Бэргсбу
Прадметы для лазенкі Назвы скандынаўскіх азёраў, рэк ды затокаў Грундталь
Кухні Тыдагольм
Крэслы, сталы Мужчынскія імёны Юлес
Тэкстыль, шторы Жаночыя імёны Гуніла
Садовая мэбля Назвы швэдзкіх астравоў
Дываны Дацкія тапонімы Альвінэ
Асьвятленьне Музычныя, хімічныя ды мэтэаралягічныя тэрміны, меры вагі, назвы дзён, месяцаў і сэзонаў Юсос Увос
Пасьцельная бялізна, пакрывалы, падушкі Назвы кветак, расьлінаў, каштоўных камянёў Мюскмальва
Прадметы для дзяцей Назвы сысуноў, птушак ды прыметнікі Тыта Фолк

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]