ISO 3166-3

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

ISO 3166-3 — частка стандарту ISO 3166, якая вядзе пералік коды ўжо не існуючых дзяржаў (з прычынаў аб’яднаньня, падзелу, зьмена назвы і т. п.). Упершыню апублікаваная ў 1999 годзе.

Калі пасьля 1974 краіны

то іх скарачэньні выкрасьляюцца з ISO 3166-1 і з даданьнем двух дадатковых літар заносяцца ў ISO 3166-3. Пры гэтым першыя дзьве літары ўяўляюць стары код па ISO 3166-1, і дзьве апошнія — новы код з ISO 3166-1. Калі адназначнай пасьлядоўнасьці не існуе, то апошнія літары будуць HH. Для Сэрбіі і Чарнагорыі, у якой было скарачэньне CS, у 2006 г. вызначылі скарачэньне CSXX замест CSHH, каб ня блытаць з кодам CSHH для былой Чэхаславаччыны.

Прыклады:

  • НДР (DD) была ўключаная ў ФРН (DE), гэтым скончылася яе існаваньне. Таму паводле ISO 3166-3 скарачэньнем для НДР служыць DDDE.
  • Чэхаславаччына (CS) распалася на Чэхію (CZ) і Славаччыну (SK). Таму код былой краіны па ISO 3166-3 — CSHH.
  • Верхняя Вольта (HV) пераназвалася ў Буркіна-Фасо (BF). Паводле ISO 3166-3 код для Верхняй Вольты — HVBF.

Састарэлыя коды ISO 3166-1 alpha-2[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наступны сьпіс утрымлівае састарэлыя двухлітарныя коды паводле ISO 3166. Шматлікія з гэтых скарачэньняў былі замененыя перад зьяўленьнем Domain Name System, таму яны ніколі не выкарыстоўваліся як TLD. Для кожнага кода дадзены год замены.

Нескарыстаныя коды могуць быць ізноў выдадзеныя пасьля заканчэньня 5 гадоў. (напрыклад AI, CS, GE і SK.)

Абнаўленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля першай публікацыі стандарту рушыла ўсьлед 5 дадаткаў/зьмен:

  1. ISO 3166-3 Newsletter I-1 — ад 2002-11-15
  2. ISO 3166-3 Newsletter I-2 — ад 2002-11-22
  3. ISO 3166-3 Newsletter I-3 — ад 2003-07-23
  4. ISO 3166-3 Newsletter I-4 — ад 2006-09-26
  5. ISO 3166-3 Newsletter I-5 — ад 2006-12-01


Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]