JavaScript

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

JavaScript (вымаўляецца: яваскрыпт/джаваскрыпт) — аб'ектна-арыентаваная скрыптовая мова праграмаваньня, якая часта ўжываецца для напісаньня скрыптоў HTML-старонак у інтэрнэце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мова JavaScript была распрацаваная й ўключаная ў браўзэр Netscape другое вэрсіі (сьнежань 1995) спачатку пад назвай Mocha, затым LiveScript, і нарэшце перайменаваная ў JavaScript. Сувязь паміж мовамі Java і JavaScript палягае толькі ў назьве, яны маюць падабенствы толькі ў сынтаксыве (як і Java, JavaScript мае сынтакс падобны на сынтакс мовы C). Сэмантыка ж у іх даволі розная, асабліва розьняцца іх падыходы да рэалізацыі аб'ектна-арыентаванае парадыгмы.

Бачачы посьпех JavaScript, у фірме Microsoft распрацавалі сваю мову — JScript, якая ўпершыню зьявілася ў трэцяй вэрсыі браўзэра Internet Explorer (жнівень 1996). Неабходнасьць агульнага стандарту прывяла да зьяўленьня спэцыфікацыі ECMAScript.

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

JavaScript часта ўжываецца ў html-старонках для кіраваньнем аб'ектнай мадэльлю дакумэнтаў (DOM), што дазваляе ствараць ці зьмяняць структуру і выгляд сайтаў. Код JavaScript зьмяшчаецца паміж тэгамі <script></script>. Згодна спэцыфікацыі HTML 4.01 у гэты тэг трэба дадаць атрыбут type="text/javascript", пры гэтым часта ўжываемы атрыбут language="JavaScript" не адпавядае стандарту. Прыклад: Скрыпт, які паказвае мадальнае акенца з надпісам «Hello, World!»:

<script type="text/javascript">
   alert('Hello, World!');
</script>

Код JavaScript магчыма зьмясьціць у атрыбут апрацоўшчыка падзеі:

<a href="#" onclick="alert('Hello, World!'); return false;">Hello, World!</a>

У гэтым выпадку мадальнае акенца зьявіцца, калі карыстальнік націсьне на спасылку.

Звычайна код JavaScript пішацца ў асобным файле, які потым падключаецца пры дапамозе атрыбута src:

<script type="text/javascript" src="Шлях да файла з скрыптом"></script>

Асноўныя рысы JavaScript[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынтаксыс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынтаксыс JavaScript падобны на сынтаксыс мовы C. Праграма на JavaScript гэта набор інструкцыяў і камэнтароў. У адрозьненьне ад C на JavaScript канец інструкцыі не абавязкова павінны пазначацца сымбалем ; (кропка з коскай), правільна сфармаваная інструкцыя лічыцца закончанай напрыканцы радка. Камэнтары ў JavaScript як і ў C могуць быць блёкавыя (адзін ці некалькі радкоў, абмежаваныя /* ... */) і аднарадковыя (ад камбінацыі // да канца радка). Інструкцыі складаюцца з зарэзэрваваных словаў, зьменных і канстантаў (літаралаў).

Зьменныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канстанты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канструкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Функцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб'екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  JavaScriptсховішча мультымэдыйных матэрыялаў