Kaltherzig

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Kaltherzig — беларускі музычны праект з Менску. Грае ў сынт-гатычным кірунку.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Kaltherzig у 2007 пачынаўся, як one-man праект (тады яшчэ пад назовай KAlt). Заснавальнікам гурта зьяўляецца Alexander Krupp, вядомы, як лідэр першага беларускага гурта Saudade, які выконваў музыку ў стылі love-metal.

KAlt[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз год пасьля заснаваньня да праекта далучылася вакалістка JadFeel. Пры яе удзеле была запісана першая прома-плытка «Sip The Entity» (жнівень 2008), а таксама рэалізаваны першыя жывыя выступы праекта на буйнейшым на прасторах СНД штогадовым фэстывалі цёмнай культуры «Чорна Рада: Дзеці ночы» ў Кіеве ды легендарным пецярбургскім клюбе Арктыка. Але супрацоўніцтва з JadFeel было нядоўгім. На зьмену ёй прыйшла Alice з Гомля — праект з таго часу быў геаграфічна раскіданы. У такім складзе дуэта гурт і запомніўся слухачам. Першым вынікам гэтага супрацоўніцтва быў падвойны інтэрнэт сынгл «Separated». Дзе прысутнічае першая беларускамоўная песьня гурта пад назвай «Distant Love».

Kaltherzig[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2010 год пачаўся для праекта папаўненьнем складу. Да праекта далучылася Nika Noname, дагэтуль ня меўшая ніякага дачыненьня да гатычнай субкультуры і спяваўшая ў асноўным у рознага кшталту R'n'B праектах. Гэта дадало гучаньню праекта новых адценьняў і дынамікі. Акурат пасьля гэтага, у траўні праект вымушаны быў зьмяніць назову. Падчас перамоваў з лэйблам высьветлілася, што гурт з такой самай назовай ужо існуе ў Нямеччыне. З усіх варыянтаў была абрана зьмена назовы. У выніку з KAlt гурт ператварыўся ў Kaltherzig. Улетку было абвешчана аб пачатку супрацоўніцтва зь нямецкім лэйблам «Batleth' Records». На якім у красавіку 2011 быў выдадзены дэбютны паўнафарматны альбум «The First Cold», куды ўвайшлі перазапісаныя песьні з раньняй творчасьці праекта, а таксама некалькі невыдадзеных ды новых песень. У верасьні таго ж года выйшаў інтэрнэт рэліз пад назвай «Dead/Angels», дзе апроч дзьвюх арыгінальных кампазыцый было некалькі рэміксаў ад польскіх Lily Of The Valley і Controlled Collapse, швэдзкага Waves Under Water, а таксама летувіскага Mirrors Of Mind. Дадзены сынгл вылучыўся тым, што ў адрозьненьні ад мінулых, дзе аўтарам усяго матэрыяла зьяўляўся Alexander Krupp, аўтарам тэксту песьні «Angels» стала Nika Noname.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбумы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • The First Cold (2011)

Сынглы, EP[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Sip The Entity (2008, EP)
  • Separated (2009, падвойны інтэрнэт-сынгл)
  • Dead/Angels (2011, інтэрнэт-сынгл)

Удзел у складанках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Shadow Places: Selected tracks from the darker side (2010) — «Cross the Night»
  • Shadow Places 2: Halflights (2011) — «Angels»
  • An Inner Holiday — 2 (2011) — «Dead»

Рэміксы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Mirrors Of Mind — Dellamorte Dellamore — «Dellamorte Dellamore», EP
  • Lily Of The Valley — Recognize — «Recognize», сынгл
  • Riddle — Страсть — «Страсть», EP

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]