Лёт (авіякампанія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «LOT»)
«Лёт»
[[Файл:SP-LWA (38370349225).jpg|]]
Прызначэньні167
Чысты прыбытак100 млн злотых (2022 год)

«Лёт»[1] (польск. Lot) — польскія авіялініі[2], заснаваныя 1 студзеня 1929 году.

Ёсьць адной з найстарэйшых авіякампаніяў, якія працуюць да сёньняшняга дня. LOT мае ў парку 55 самалётаў, якімі абслугоўвае 60 кірункаў у Эўропе, Блізкім Усходзе, Паўночнай Амэрыцы і Азіі. Большасьць рэйсаў злучаецца з Аэрапортам імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве — хатнім аэрапортам LOT.

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Польшчай у 1989 годзе LOT пачаў абнаўленьне парку і пераарыентацыю. Пачалося сьпісаньне старых савецкіх самалётаў, а першы Boeing 767-300ER дазволіў кампаніі выконваць рэйсы ў Чыкага, Нью-Арк, Таронта і Нью-Ёрк. Кампанія ажыцьцяўляе шмат блізкіх рэйсаў, як то да Гановэру і Штутгарту, што абслугоўваюцца 20 машынамі Embraer E-Jet 170/175. Набыцьцё E-195 у будучыні дасьць LOT магчымасьць абслугоўваць больш кірункаў. Кампанія чакае выкананьня заказу на восем новых Boeing 787, першы зь якіх паступіў у Варшаву 15 лістапада 2012 году.

З-за пагаршэньня фінансавага стану ў канцы 2000-х і зьніжэньня долі рынку LOT перажывае зьмены ў стане кіраўніцтва кампаніі. Пасьля зьмяшчэньня заказу на Boeing 787 і атрыманьня дзьвюх машын, кампанія апынулася ў «амаль неплатаздольным» стане з-за забароны палётаў Boeing 787 у студзені 2013 году.[3]

У 2022 годзе «Лёт» абслугоўваў 167 паветраных маршрутаў, якімі скарысталіся 8 млн пасажыраў. Упершыню адкрылі маршруты ў Баку (Азэрбайджан), Каір (Эгіпет) і Мумбаі (Індыя). Пасьля заканчэньня пандэміі ўханьскага каронавірусу ў расклад вярнулі рэйс у Пэкін (Кітай). Разам з тым, праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну скасавалі 11 маршрутаў, а працягласьць палётаў у Азію вырасла ў сярэднім на 2 гадзіны. Улетку зьдзяйсьнялі каля 50 палётаў у ЗША за тыдзень. Таксама добрае запаўненьне забясьпечылі рэйсы ў турэцкі Стамбул і ізраільскі Тэль-Авіў. За 2022 год быў атрыманы чысты прыбытак на 100 млн злотых (23 млн даляраў)[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Яўгенія Волкава, Валянціна Авілава. lot, ~u м. палёт, лёт // Польска-беларускі слоўнік / рэд. Генадзь Цыхун, маст.рэд. У.М. Жук. — 2-е выд. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2005. — С. 282. — 880 с. — 2100 ас. — ISBN 985-11-0317-9
  2. ^ PLL LOT (Polskie Linie Lotnicze LOT) Польскія авіялініі «Лёт» (Польска-беларускі слоўнік, 2004 год, ISBN 985-11-0307-1) // Slounik.org, 2022 г. Праверана 9 сакавіка 2023 г.
  3. ^ Marcin Sobczyk; Daniel Michaels Big Bet on 787 Turns Dicey for Poland's Flagship Carrier // The Wall Street Journal. — 9-10 студзеня 2013.
  4. ^ Ялянта Сьмялоўская. Польская авіякампанія «Лёт» у 2022 годзе зарабіла $23 млн // Беларуская служба Польскага радыё, 7 сакавіка 2023 г. Праверана 9 сакавіка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]