M16 (аўтамат)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
М16
M16a1m16a2m4m16a45wi.jpg
Розныя мадыфікацыі штурмавой вінтоўкі M16 (ЗША). Зьверху ўніз: M16A1, M16A2, M4, M16A4
Тып Аўтаматычны карабін
Краіна паходжаньня ЗША
Гісторыя выкарыстаньня
Войны Інданэзійска-малазійская канфрантацыя
Вайна ў Віетнаме
Вайна ў Пэрсыдзкім заліве
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Ю. Стонэр
Адзінак створана больш за 8 млн (выраб працягваецца)
Мадыфікацыі M16A1, M16A2
Характарыстыкі
Вага 3,26 кг (M16A4)[1]
Даўжыня 986 (M16A1)
1006 (M16A2)
1003,3 (M16A4)[1]
Даўжыня ствала 508 (M16A4)

Калібар 5,56×45 мм
Хуткастрэльнасьць 700—950 ст/хв (M16A4)
Прыцэльная
далёкасьць
450 (M16A1)
800 (M16A2)
600 (M16A4)
Від боясілкаваньня скрынчатыя магазіны на 20 ці 30 патронаў

M16 — сямейства адной з самых распаўсюджаных штурмавых вінтовак сьвету. Выкарыстоўвае патрон 5,56×45 NATO. Першыя спробы распрацоўкі былі пачаты ў 1957 годзе, першыя дасьледчыя прататыпы ў 1959. У 1964 годзе паступіла ў войска ЗША.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект ALCLAD[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1948 годзе па замове арміі ЗША быў створаны Цэнтар па дасьледаваньні апэрацый (ORO) — грамадзянскі ваенны навукова-дасьледчы цэнтар. Адным зь першых праектаў гэтага цэнтру стаў праект ALCLAD, у ходзе якога спатрэбілася сабраць дадзеныя аб траўмах атрыманых салдатамі ў баях. Было прааналізавана больш за 3 мільёны справаздач напісаных пад час Першай і Другой Сусьветных войн і зроблены шэраг высноў: 1) Большасьць баёў праходзіла на кароткай адлегласьці і высокамабільныя групоўкі войск вельмі часта сутыкаліся адны з другімі вельмі нечакана. Пры гэтым групоўка з большай агнявой моццу звычайна перамагала. 2) Шанец на кулявое раненне ў такім баі быў адносна невысокі (так як супернікі звычайна «не сядзелі на месцы»). Прынамсі колькасьць загінулых і параненых была меншай чым колькасьць выдаткаваных патронаў. 3) Шматлікія пехацінцы узброеныя вінтоўкамі, фактычна ніколі з іх не стралялі ў бліжнім баі (у адрозьненьне ад іншай зброі).[2]

Гэтыя вынікі падштурхнулі да думкі, што пяхота павінна мець цалкам аўтаматычныя вінтоўкі дзеля павялічэння агнявой моцы рэгулярнай арміі. Была зразумела што выкарыстаньне такога роду зброі ў такіх маштабах вызаве і павялічэньне выкарыстаньня боепрыпасаў. Да таго ж гэта прывяло б да неабходнасьці зьменшыць да мінімальнай вагу самой вінтоўкі і патронаў да яе (каб пехацінец змог несьці дастатковую колькасьць боезапасу).

Але існуючыя вінтоўкі не падпадалі пад гэтыя крытэрыі. Хаця і новая 7,62 мм вінтоўка T44 валодала вялікай хуткастрэльнасьцю, яе цяжкія патроны ставілі пад сумнеў пераноску вялікай колькасьці такіх патронаў. Акрамя таго даўжыня і вага самой вінтоўкі ставілі пад сумнеў яе мабільныя якасьці.

Праект SALVO[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтая гісторыя была заўважана палкоўнікам Рэнэ Студлерам, які папрасіў зрабіць даклад аб магчымасьці памяншэньня калібра. Па выніках даклада вынікала, што пры зьмяншэньні калібру да 0,22 цалі (5,56 мм) магчыма атрымаць больш высокую хуткасьць кулі. А калі зьнізіць аддачу вінтоўкі то магчыма будзе падняць хуткастрэльнасьць. Была распачата спроба распрацоўкі экспэрымэнтальных патронаў калібру 0,22 (5,56 мм). Але ў 1955 годзе гэта праграма была зачынена.

Новае дасьледаваньне распачатае ў 1953 годзе (праект SALVO) было створана дзеля таго каб вынайсьці новы дызайн зброі якая была б прыдатнай для рэальных баявых дзеяньняў. Праект праходзіў у 2 этапы. На першым этапе была вырашана што зброя са ствалом даўжынёй 20 цаляў (508 мм) зможа падвоіць верагоднасьць трапляньня па мэце адносна існуючых на той час паўаўтаматычных аналягаў. На другім этапе тэставалася некалькі найболей пэрспэктыўных канцэпцый зброі. AAI Corporation прадставіла сэрыю зброі ігольчатымі патронамі (у абалонцы патрона зьмешчана 32 дроціка). Таксама былі прадстаўлены і 7,62 мм варыянты зброі, напрыклад такія як T44, FN FAL ад Fabrique Nationale і AR-10 ад Armalite.

Вінтоўка AR-10

Вінтоўка AR-10 у адрозьненьне ад канкурэнтаў была цалкам зроблена са сталі і тэрма-апрацаванага алюміну. Але самае цікавае было тое што дзеля зьмяншэньня «апракідвання» вінтоўкі падчас стрэлу, прыцэльныя прыстасаваньні былі адчувальна паднятыя над узроўнем ствала (як ў нямецкай FG 42). Да таго ж цэлік у вінтоўкі быў усталяваны ў рукаяць для пераноскі. У тым жа годзе 2 прататыпа AR-10 былі адпраўлены ў Springfield Armory для тэставаньня.

Але па выніках конкурсу перамагла вінтоўка T44, і яна была прынята на ўзбраеньне пад індэксам M14.

Праект CONARC[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1957 годзе генэрал Уіллярд Уаймэн зноў распачынае праграму па стварэньні зброі пад патрон 0,223 (5,56 мм). Галоўнай умовай было стварыць аўтаматычную зброю масай не больш за 2,7 кг + 20 патронны магазін, здольную прабіваць стандартны шлем арміі ЗША (3.4 мм сталі), хуткасьцю кулі большую за гукавую на дыстанцыі у 500 ярдаў (460 м), і спыняючай здольнасьцю як у патрона .30 Carbine.[3]

Уаймэн бачыў AR-10 на конкурсе SALVO, і ўражаны тэставаньнем гэтай вінтоўкі, прапанаваў Armalite мадэрнізаваць AR-10 пад калібар 5.56-мм. І праз некаторы час канструктар Armalite Юджын Стонэр прапанаваў дызайн новай вінтоўкі якая атрымала назву AR-15. Зьмена патрона на меншы прывяла да значнага памяншэньня аддачы, і магчымасьці зьнізіць масу вінтоўкі да 2,5 кг, альбо да 2,7 кг разам з 20 патронамі.

Аднак пад час выпрабаваньняў вінтовак 5.56-мм у вільготным клімаце, іх ствалы часьцяком выбухалі ад дажджавой вады, з-за чаго ў некаторых вайскоўцаў зьявіліся сумневы наконт новых патронаў, і адразу прапанавалі пераход на патроны 0,258 (6,6 мм).

Тым не менш выпрабаваньні прадоўжыліся ў халодным клімаце, а менавіта на Алясцы. Але вінтоўка AR-10 чамусьці не працавала ў такіх умовах (Стонэр потым знайшоў памылку ў зборцы AR-15). Але па выніках «арктычных» выпрабаваньняў зноў быў прапанаваны патрон 0.258 (6.6 мм) ці далейшы выраб M14.

Але паралельна было пралічана, што з-за сваіх габарытаў і нізкай вагі AR-15 магла быць выкарыстана хутчэй за M14 ці АК-47. Гэта асаблівасьць была ў далейшым пацьверджана на выніках баёў груповак войск, узброеных M16, з групоўкамі, узброенымі АК-47.

Але тым не менш у 1960-м годзе Armalite была рэарганізавана, і галоўны канструктар AR-15 Ю.Стоунер пакінуў кампанію.

Прыняцьцё M16[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тым жа годзе правы на выраб гэтай аўтаматычная вінтоўкі прададзены кампаніі Colt’s Patent Firearms Manufacturing Company, у якую і перайшоў працаваць Ю. Стонэр.

Разам з падстволавым гранатамётам М209

У гэты час разгарэлася вайна ў Віетнаме і патрэбна было неадкладна вырашаць пытаньне з новай вінтоўкай. Гэта якраз магло стаць добрым выпрабаваньнем для новай вінтоўкі, але з-за розных калібраў вінтовак (M14 і AR-15)было вырашана пакінуць M14 т.я. складана б было своечасова забясьпечваць войска патронамі двух розных калібраў у такім маштабе. Тым не менш 10 AR-15 было адпраўлена ў Віетнам для выпрабаваньняў.

Пад час выпрабаваньняў высьветлілася што акрамя мабільнасьці самой вінтоўкі, яе кулі з-за сваёй будоўлі маюць вялікую спыняльную здольнасьць. Усё скончылася тым што ў сярэдзіне 1962 году на стол да міністра абароны ЗША Робэрта Макнамара трапілі дзьве справаздачы, адна на карысьць AR-15, другая на карысьць M14. Але падчас праверкі высьветлілася, што камісія злаўмысна завышала якасьці M14 перад AR-15. Макнамара даў загад спыніць вытворчасьць M14 і пачаць замест гэтага вытворчасьць AR-15. Вінтоўцы AR-15 быў нададзены індэкс M16, нягледзячы на шэраг недасканаласьцяў канструкцыі, асноўнымі зь якіх былі: 1) адсутнасьць хромавага пакрыцьця ствала і засаўкі (з-за чаго яе часьцяком клініла); 2) нестабільная работа ва ўмовах Арктыкі; 3) адсутнасьць патронаў 5,56×45 мм у неабходнай колькасьці. Першая праблема была куды адчувальней за астатнія. Справа ў тым што хоць у Colt сьцьвярджалі што вінтоўка мела дызайн, які самаачышчаецца, і патрабавала мінімум абслугоўваньня, аднак на справе гэта было не так. Вінтоўка ва ўмовах Віетнамскага клімату вельмі часта пакутавала ад забруджаньня мэханізмаў (у першую чаргу ствала), і патрабавала частую чыстку. Была прапанавана паставіць узмацняльнік зваротнай спружыны, каб у выпадку закліньваньня патрона ў патроньніку можна было яго хутка расчапіць ствол і затвор і выцягнуць патрон. Але ў Colt сьцьвярджалі, што гэта толькі ўскладаніць вінтоўку і дадасьць лішніх $4.50 да закупачнай цаны кожнай вінтоўкі. У выніку праект вырабу вінтоўкі быў раздзелены на дзве часткі: M16 якія пастаўляліся ў ваенна-паветраныя сілы і XM16E1(M16 с узмацняльнікам зваротнай спружыны) для астатніх войскаў.

Але тым не менш салдаты пакутавалі ад таго што ў любы момант вінтоўка магла заклініць (і нават узмацняльнік не заўсёды мог гэта выправіць). Таксама сытуацыю ўскладняла тое што на фронт M16 паступалі без зразумела напісаных інструкцый і без патрэбнай колькасьці матэрыялаў для чысткі.[4]

Аднак як потым высьветлілася праблема была не толькі ў нехрамаваных ствалах і затворах, але яшчэ і ў якасьці патронаў. З-за высокага тэмпу стральбы якімі (850—1000 ст/хв) са ствала не пасьпявалі «вяляцець» усе забруджвальныя рэчывы ад згараньня зьмесьціва патронаў. Як вынік прыйшлося зьнізіць тэмп стральбы да 650—850 ст/хв.

M16A1[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Салдаты13-й танкавай дывізіі нямецкай арміі страляюць з М16А2

28 лютага 1967 году XM16E1 была стандартызавана як M16A1. Асноўным адрозьненьнем стала тое што ствол і затвор храміраваны (нават храміраваны і ўсе адтуліны ў ух) каб пазьбегнуць карозіі і закліньвання патронаў. Таксама армія была забясьпечана патрэбная колькасьцю чысьцячых матэрыялаў і кіраўніцтваў па чыстцы мэханізмаў вінтоўкі. Праблемы надзейнасьці M16 зьменшыліся хутка, хаця рэпутацыя вінтоўкі таксама працягвала зьніжацца.

Але па дакладзе Міністэрства абароны ЗША, толькі 38 з 2100 чалавек жадалі замяніць M16 на іншую зброю, прычым 35 з 38 жадаючых замяніць M16 жадалі на замену CAR-15 (больш кампактную вэрсію M16)[5].

M16A2[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сакавіку 1970 году ЗША абвясьцілі аб неабходнасьці пераходу ўсіх краін NATO на адзіны патрон 5,56×45 мм. І к сярэдзіне 1970-х гадоў іншыя войскі пачалі таксама пераводзіць на вінтоўкі М16. У хуткім часе (прыкладна ў 1977 годзе) ў NATO пачалі выпрабоўваць розныя варыяцыі патрона 5,56×45 мм. ЗША прапанавалі ўжо патрон M193, які ўжо зарэкамэндаваў сябе, але шмат у каго ўзьніклі к таму часу пытаньні аб яго бранябойных якасьцях (якія ва ў умовах шырокага ўкараненьня бронекамізэлек пакідалі жадаць лепшага). У рэшце рэшт перамог бэльгійскі варыянт SS109 які пазьней атрымаў пазначэньне ў арміі ЗША M855. І ужо ў 1982 годзе першыя вінтоўкі М16А2, зробленыя са ствалом пад новы патрон адправіліся ў корпус марской пяхоты ЗША.

20-ці і 30-ці зарадныя магазіны ад M16

Згодна з уведзеным стандартам (STANAG 4694) M16 пачалі абсталёўвацца стандартнымі для краін NATO мантажнымі пляцоўкамі-кранштэйнамі тыпу «Планка Пікаціні». Дапаможныя прылады ўсталёўваюцца на планку, і дзякуючы сыстэме зазораў могуць быць замацаваныя ў любым патрэбным становішчы. На гэтую планку ў асноўным ставяцца такія дапаможныя прылады як сошкі, лазэрныя прыцэлы, успамагальныя рукаяці, падстволавыя гранатамёты і інш.

Да таго ж усе вінтоўкі M16 маюць магчымасьць выкарыстаньня ў стральбе вінтовачных гранат калібру 22 мм. Для гэтага неабходна «ўставіць» гранату праз дульны кампэнсатар у ствол, і зарадзіць у патроньнік «пусты» патрон (патрон без кулі).

Падстволавы гранатамёт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Загрузка 40-мм гранаты ў падстволавы гранатамёт M203

Дзякуючы планцы Пікаціні M16 можа абсталёўвацца падствольным гранатамётам. першапачаткова для M16 быў распрацаваны M203 — 40-мм падстволавы гранатамёт. Ён выкарыстоўвае тыя ж гранаты што і ручны гранатамёт М79. Будоўля гранатамёта M203 дазваляе зараджаць яго зьнізу-з боку. Увогуле M203 апынуўся вельмі ўдалым падстволавым гранатамётам, які можа ўсталёўвацца на шматлікія мадэлі зброі.

Мадыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • M16 — арыгінальная вінтоўка AR-15, пазначэньне M16 дадзена па выніках конкурсу войск ЗША. Стральба магчыма адзінкавымі стрэламі і чэргамі.
  • M16A1 — мадыфікацыя M16 са зьяўленьнем мэханізму дасыланьня затвору, удасканаленага буфэра сцябла затвору зьнізіўся тэмп стральбы, але была паменшаная магчымасьць асечкі), лепшага полымягасіцеля, храміраванага пакрыцьця затвора (для недапушчэньня карозіі), прыліва для штык-нажа, і паменшаны шаг нарэзкі ствала. Таксама пачаўся выпуск глушыцеляў (але яны былі разьлічаныя толькі для звычайных патронаў).
    • М231 — мадыфікацыя, створаная ў 1979 годзе на базе M16A1 (палова дэталей узаемазамяняльныя). Прызначалася для ўстаноўкі на бронетэхніку.
  • M16A2 — мадыфікацыя M16A1 пад патрон SS109/М855. Новы ствол з нарэзкай 1:7, прыцэл з разьметкай да 800 мэтраў. Непарыўны рэжым стральбы заменены адсечкай па 3 патроны (для марской пяхоты вырабляюцца варыянты з непарыўнай стральбой). Магазыны вырабленыя з плястыку (вага зьніжана адносна мэталічных). Новы полымягасіцель (з проразямі толькі з верху) кампэнсуе «задзіраньне» аўтамата ўверх пры стральбе.
    • M16A2E3 — мадыфікацыя для ваенна-марскога флёту, з магчымасьцю непарыўнай стральбы. На ўзбраеньні флёту з 1992 году.
    • «Colt Kommando» М733 — скарочаная мадыфікацыя M16A2.
  • M16A3 — мадыфікацыя M16A2 з рэжымам бесперапыннага агню.
  • M16A4 — мадыфікацыя M16A2 з устаноўленай планкай Пікаціні і здымнай рукаяткаю пераноскі.
  • M4 — скарочаная вэрсія M16A2 (даўжыня ствала — 368 мм) з умацаваным дульным тормазам і тэлескапічным складным прыкладам.
    • M4A1 — мадыфікацыя M4, з магчымасьцю стрэльбы бесперапыннымі чэргамі.
  • CAR15 — сэрыя штурмавых вінтовак кампаніі Colt.
    • M655 — скарочаны карабін (даўжыня ствала — 400 мм).
    • «Colt Kommando» М609 — скарочаны карабін (даўжыня ствала — 290 мм).
    • CAR15M2 — ручны кулямёт.
  • SR-47 — мадыфікацыя AR-15, створаная кампаніяй Knight's Armament Company, пад патрон 7,62×39 мм.
  • LR-300 — мадыфікацыя, створаная кампаніяй Z-M Weapons.
  • Barrett REC7 — варыянт са зьмененай газаадводнай сыстэмай (кароткі ход поршня). Выкарыстоўваецца патрон 6.8 мм Remington SPC.
  • Cobb MCR — комплекс стралковай зброі, распрацаванай фірмай Cobb на аснове M16, для ўдзелу ў конкурсе SOCOM SCAR.
  • SIG 516 і SIG 716 — распрацоўкі амэрыканскага падразьдзяленьня кампаніі SIG-Sauer — аўтамат пад патрон 5,56 мм і аўтаматычная вінтоўка пад патрон 7,62.

Распаўсюджанасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распаўсюджанасьць M16 у сьвеце

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б colt m16 a4 rifle Архіўная копія
  2. ^ Marshall, SLA (1966). Men against Fire:The Problem of Combat Command in Future War
  3. ^ Хатон, Робэрт — Пісталеты і патроны, 1971.
  4. ^ «Defense: Under Fire». Time Magazine, 9 June 1967
  5. ^ Маёр Брус Ф. Кей — Аналіз неабходнасьці ў пісталетах-кулямётах падчас нападу. Заключная справаздача 10 ліпеня 1977 году. ст.34

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  M16 (аўтамат)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў