MG-34

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
MG-34

MG-34
Тып Адзіны кулямёт
Краіна паходжаньня Нямеччына
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня 1934-1942
Выкарыстаньне Трэці Райх
Войны Другая сусьветная вайна
Характарыстыкі
Вага 12,1 кг
19,2 (са станком)
Даўжыня 1219 мм
Даўжыня ствала 627 мм

Патрон 7.92 x 57 mm Mauser
Хуткастрэльнасьць 800—900 ст/хв
Пачатковая
хуткасьць кулі:
755 м/с
Від боясілкаваньня лента на 50 ці 200 набояў, альбо двухдыскавы набойнік на 75 набояў

Кулямёт MG-34 быў распрацаваны нямецкай кампаніяй Rheinmetall AG па замове Вэрмахту. Распрацоўкай кулямёта кіраваў Луіс Штанзе, аднак пры стварэньні кулямёта выкарыстоўваліся распрацоўкі не толькі кампаніі Rheinmetall але і іншых фірмаў, такіх як Маўзер-Верцы, напрыклад. Кулямёт быў афіцыйна прыняты на ўзбраеньне вэрмахта ў 1934 годзе і да 1942 году афіцыйна зьяўляўся асноўным кулямётам не толькі пяхоты, але і танкавых войскаў Нямеччыны. У 1942 годзе замест MG-34 на ўзбраеньне быў прыняты больш дасканалы кулямёт MG-42, аднак вытворчасьць MG-34 не спынілася да канца Другой сусьветнай вайны, бо ён працягваў выкарыстоўвацца ў ролі танкавага кулямёта ў сілу большай прыстасаванасьці да гэтага ў параўнаньні з MG-42.

MG-34 стаў першым адзіным кулямётам прынятым на ўзбраеньне. У ім увасобілася выпрацаваная Вэрмахтам на досьведзе Першай Сусьветнай вайны канцэпцыя ўнівэрсальнага кулямёта, здольнага выконваць ролю як лёгкага ручнога кулямёта, так і станкавага, так і танкавага. Падобная ўніфікацыя спрашчала забесьпячэньне і навучаньне войскаў, забясьпечвала высокую тактычную гнуткасьць.